Памёр прапагандыст Мікалай Шчокін. Яму было 49 гадоў
12 снежня 2022 у 1670833380
«Зеркало»
Памёр загадчык аддзела сацыялогіі Дзяржаўнага інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Шчокін. Пра гэта паведаміў праўладны актывіст Юрый Васкрасенскі.
«У ноч з нядзелі на панядзелак прыйшла трагічная навіна пра заўчасны сыход вядомага навукоўца і публіцыста Мікалая Сяргеевіча Шчокіна. Таленавіты чалавек, бліскучы прамоўца, яркі мысляр назаўжды застанецца ў памяці калег, сяброў і блізкіх. 18 снежня Мікалай Сяргеевіч мог бы адзначаць 50-гадовы юбілей. Не давялося…» - напісаў Васкрасенскі.
Мікалай Шчокін значыцца на сайце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі як «беларускі філосаф, грамадскі дзеяч». Працаваў загадчыкам аддзела сацыялогіі Дзяржаўнага інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Мікалай Шчокін быў частым госцем на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні, дзе выступаў у падтрымку дзейнай улады ў якасці палітычнага аналітыка. Ён таксама быў калумністам у выданні «СБ. Беларусь сегодня».