Вялізныя камяні раздушылі некалькі аўтамабіляў на трасе — жудаснае відэа з Перу
4 сакавiка 2024 у 1709550480
«Зеркало»
На Цэнтральнай шашы ў раёне горада Сан-Матэа (Перу) велізарныя камяні разбілі некалькі аўтамабіляў. Інцыдэнт трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара.
This browser does not support the video element.
На кадрах відаць, як камяні падаюць на трасу, якой едуць аўтамабілі. Адзін з іх расціскае грузавік, а другі прабівае дзірку ў дарозе. Яшчэ адзін прылятае ў аўтамабіль, з якога вядзецца здымка.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у выніку здарэння цудам ніхто не пацярпеў.