Маляра арыштавалі на 13 сутак за «пікетаванне» БЧБ-налепкай на шафцы ў распранальні
22 снежня 2022 у 1671702180
«Зеркало»
Суд Мінскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу маляра аднаго з прадпрыемстваў рэгіёна, які абвінавачваўся ў «пікетаванні» бел-чырвона-белай налепкай на шафцы для пераапранання, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Суд прайшоў у канцы лістапада, але пра яго вынікі праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. У пратаколе было пазначана, што мужчына правёў «несанкцыянаваны пікет», размясціўшы на сваёй шафцы ў распранальні прадпрыемства налепку бел-чырвона-белага колеру. Тым самым, на думку сілавікоў, ён «публічна выказаў свае грамадска-палітычныя інтарэсы».
У судзе мужчына не прызнаў віны і адзначыў, што налепку наляпіў на шафку невядомы. Суд такіх тлумачэнняў не прыняў і прызначыў 13 сутак арышту.