Амаль 550 легкавікоў прастойваюць у чэргах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС
18 сакавiка 2024 у 1710785880
«Зеркало»
У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам захоўваюцца доўгія чэргі з легкавых аўтамабіляў і фур. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Станам на 20.00 18 сакавіка самы напружаны кірунак - Літва. Тут у пунктах пропуску прастойвае 240 легкавікоў (па 120 у пунктах пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі») і 2290 велікагрузаў (1140 - у «Каменным Логу», 1150 - у «Беняконях»).
Выезду ў Польшчу ўвечары панядзелка чакаюць 270 легкавікоў і 22 аўтобусы ў пункце пропуску «Брэст» і 300 фур у «Казловічах».
На латвійскім напрамку ў «Грыгораўшчыне» стаіць 20 легкавікоў і 720 велікагрузаў.