Пуцін прызначыў сваю пляменніцу намесніцай міністра абароны
17 чэрвеня 2024 у 1718634960
«Зеркало»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў намесніцай міністра абароны Ганну Цывілёву. Як раней паведамлялі расійскія СМІ, Цывілёва - стрыечная пляменніца Пуціна.
Як паведаміла Міністэрства абароны РФ, «Ганна Яўгенаўна Цывілёва будзе адказваць за пытанні арганізацыі сацыяльнага і жыллёвага забяспечання вайскоўцаў, трансфармацыі і вывядзення ўсіх звязаных з гэтым працэсаў у вайсковым ведамстве на новы якасны ўзровень».
Як піша The Insider, Ганна Цывілёва - жонка міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Сяргея Цывілёва. Дзявочае прозвішча Цывілёвай - Пуціна, яна даводзіцца стрыечнай пляменніцай прэзідэнту Расіі.
Цывілёвай належыць буйная вугальная кампанія «Колмар». У жніўні 2022 года кампанія Цывілёвай пераехала са Швейцарыі ў Дубай, каб пазбегнуць эмбарга на расійскі вугаль. Таксама сям'і належыць турбізнес на гарналыжным курорце «Шерегеш», ім валодае сын ад першага шлюбу Цывілёвай - таксама сваяк Пуціна.
Цывілёва ўзначальвае фонд падтрымкі ўдзельнікаў «СВА» - «Защитники Отечества», - створаны на даручэнні Пуціна. У снежні 2023 года падчас жывой лініі Пуцін публічна пахваліў Цывілёву, заявіўшы, што грамадзяне ахвяравалі фонду на ваенныя патрэбы звыш 10 млрд рублёў.
За падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну Цывілёва знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ўсіх краін Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Украіны і Швейцарыі.