Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  2. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  3. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  4. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  5. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  6. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  7. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  8. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  10. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
Читать по-русски


У беларускім выдавецтве «Вясна», што працуе ў Празе, выйшаў раман пісьменніка Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне» — на беларускую мову з ідыш яе пераклаў Сяргей Шупа.

Мосей Кульбак. Фото: wikipedia.org
Мойшэ Кульбак. Фота: wikipedia.org

«Нарэшце адбылася падзея, якую мы набліжалі бяз малага два гады. Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе. <…>. Мы рыхтуем прэзэнтацыю ў Празе, у траўні кнігу можна будзе купіць на адмысловых імпрэзах ва Ўроцлаве, Празе, Вільні і Таліне (пра гэта пазьней, сачыце за навінамі), а пасьля — у варшаўскай „Кнігаўцы“ і яе інтэрнэт-кнігарнях. А пакуль што — замаўляйце напрасткі ў нас, пошта працуе спраўна: [email protected].», — напісалі супрацоўнікі выдавецтва ў сацыяльных сетках.

Фото: facebook.com/vesnabooksprague
Фото: facebook.com/vesnabooksprague

Кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы Рэсурснага цэнтра Рады беларускай культуры і Фонду цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх кніжных праектаў (Амстэрдам).

Мошэ Кульбак нарадзіўся ў 1896 годзе ў Смаргоні, пісаў на ідыш. У 1920-я гады жыў у Берліне і Вільнюсе. У 1928-м вярнуўся ў Менск. У 1937 годзе ён быў забіты падчас «Ночы растраляных паэтаў». Кульбаку было ўсяго 41 год.