«Усё на сваіх месцах у добрым стане». Лукашэнка заявіў пра завяршэнне паставак у Беларусь расійскай ядзернай зброі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўся расійская ядзерная зброя, якую планавалі паставіць у Беларусь, ужо знаходзіцца ў нашай краіне, паведамляе яго прэс-служба.

Пусковая установка российского ракетного комплекса «Искандер-М», который может использоваться как носитель тактического ядерного оружия, и транспортно-заряжающая машина к нему (слева). Фото: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016
Пускавая ўстаноўка расійскага ракетнага комплексу «Іскандэр-М», які можа выкарыстоўвацца як носьбіт тактычнай ядзернай зброі, і транспартна-зараджальная машына да яе (злева). Фота: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016

«Даўно. Я ж казаў ужо, калі скончылася пастаўка. Яшчэ ў верасні, па-мойму, ці ў кастрычніку. У пачатку кастрычніка апошняя. Усё на сваіх месцах у добрым стане», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, калі найбліжэйшыя вайсковыя вучэнні, Лукашэнка заявіў: «Кожны дзень вучымся. Нават былыя вагнераўцы, якія ў нас засталіся, працуюць сёння ў нас у падраздзяленнях, перадаюць досвед».

Нагадаем, 16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя тактычныя ядзерныя снарады былі дастаўленыя ў Беларусь, дадаўшы, што да канца лета РФ гэтую працу выканае цалкам. 27 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што большая частка расійскай тактычнай ядзернай зброі ўжо завезеная ў краіну.

7 верасня МЗС Расіі паведаміла, што работы па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі працягваюцца «ў адпаведнасці з вызначаным графікам».

У сярэдзіне верасня чыгуначнікі расказалі, што ў Беларусь працягваюць завозіць ядзерную зброю з Расіі.