Опубликовано 17 лiпеня 2024 у 20.37
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-site.space/news/economics/73565.html    

Навошта такія абмежаванні і як доўга яны будуць? МЗС Літвы пракаментавала «Люстэрку» забарону на ўезд аўто з беларускімі нумарамі

З 18 ліпеня 2024 года Літва забароніць уезд на сваю тэрыторыю легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Да 16 жніўня такія аўто (калі яны не прызначаныя для продажу, а за рулём знаходзіцца ўладальнік) яшчэ змогуць перасекчы літоўскую мяжу. Але пасля заехаць у суседнюю краіну на зарэгістраваным у Беларусі легкавіку змогуць толькі дыпламаты. «Люстэрка» спытала ў літоўскага Міністэрства замежных справаў, у чым сэнс забароны і чаму абмежаванні для беларусаў больш жорсткія, чым польскія.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: пресс-служба таможни Литвы
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба мытні Літвы

МЗС Літвы адказала, што забарона на ўезд у краіну зарэгістраваных у Беларусі легкавікоў тлумачыцца тым, што Літва як сябра Еўрапейскага саюза абавязаная выконваць усе рашэнні ЕС, «уключаючы Рэгламент № 765/2006 з усімі яго папраўкамі, апошняя з якіх набыла моц 1 ліпеня 2024 года».

— Гэты дакумент быў прыняты ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам вашай краіны ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, — патлумачыла МЗС Літвы. — Абмежаванні скіраваныя на змяненне паводзін рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Працэдуры ЕС дазваляюць краінам-сябрам з улікам іх нацыянальных інтарэсаў часткова абмяжоўваць дзеянні асобных пунктаў дакумента. Так, напрыклад, зрабіла Польшча. Гэтая краіна дазволіла легкавым аўто з беларускімі нумарамі перасякаць мяжу ў выпадку, калі ў салоне аўто знаходзіцца ўладальнік. Чаму Літва ўвяла больш жорсткія абмежаванні?

— Наколькі нам вядома, афіцыйнага рашэння польскага боку па гэтым пытанні пакуль няма, — кажа МЗС Літвы. — У гэтым пытанні Літва знаходзіцца ў пастаяннай каардынацыі з Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй і Фінляндыяй. Мы выбралі крыху іншы падыход, чым Латвія, і ўвялі пераходны перыяд да 16 жніўня 2024 года. Уезд у ЕС праз Літву будзе неадкладна забаронены, калі ўладальнік аўтамабіля не кіруе ім.

«Люстэрка» таксама ўдакладніла ў літоўскага МЗС, у чым сэнс уведзенай забароны, калі беларускія незалежныя эканамісты лічаць, што ён ніяк не паўплывае на эканамічнае самаадчуванне афіцыйнага Мінска.

— Літва выконвае пастанову ЕС, якая закліканая зраўнаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, — гаворыцца ў адказе літоўскіх дыпламатаў. — Забарона ўводзіцца не супраць людзей, а супраць некаторых тавараў, уключаючы аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй.

У МЗС Літвы таксама падкрэслілі, што дыпламаты краіны знаходзяцца ў пастаянным кантакце з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія, нагадаем, заклікалі ўлады суседніх краін не ўводзіць абмежаванні, якія закранаюць звычайных беларусаў.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO