Віцебскага медыка Аляксандра Радчанку арыштавалі на 15 сутак за падтрымку Украіны пасля размовы з правакатарам у сэрвісе «Чат Рулетка», піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».
У пастанове суда ад 15 красавіка адзначаецца, што ён агучыў праўкраінскі лозунг і дэманстраваў вымпел са сцягам Украіны ў анлайн-сэрвісе для камунікацыі «Чат Рулетка».
Супрацоўнік ГУБАЗіК, які склаў на доктара пратакол, расцаніў гэта як выказванне «асабістых поглядаў на падзеі грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Суд прызнаў Аляксандра Радчанку вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і прызначыў 15 сутак арышту.