Ад былога Дома друку ў Мінску засталіся толькі сцены. У «Мінскбудзе» расказалі, што адбываецца
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску ў будынку былога Дома друку 1935 года пабудовы разабралі ўсё ўнутры і пакінулі толькі сцены. Там вядуць рэканструкцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Мінскбуда».

Здание бывшего Дома печати. Фото: «Минскстрой»
Будынак былога Дома друку. Фота: «Мінскбуд»

Будынак на праспекце Незалежнасці, 79 — гістарычна-культурная каштоўнасць першай паловы XX стагоддзя, помнік канструктывізму.

«Тут калісьці знаходзіліся рэдакцыі рэспубліканскіх газет і часопісаў. Цяпер будаўнікі генпадраднага СУ-16 завяршаюць дэмантажныя работы. Былі разабраныя перакрыцці і перагародкі ад першага да чацвёртага паверха, дэмантаваныя вокны, дзверы, кроквавая сістэма і дах. У асноўным усё гэта было з дрэва», — гаворыцца ў паведамленні «Мінскбуда».

Цяпер там пачалі работы па ўзмацненні канструкцый будынка. Абяцаюць, што ўмяшанне ў вонкавы выгляд будзе мінімальным.

Пасля рэканструкцыі туды пераедуць Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Таксама там размесцяць медыцынскія цэнтры.

Дадамо, што будынак некалькі разоў спрабавалі прадаць з аўкцыёну, пакупнік знайшоўся толькі тады, калі кошт знізіўся на 50%. Планавалася зрабіць там бізнес-цэнтр, але пасля нерухомасць у інвестара забралі, а «вяртаць да жыцця» яе пачалі за кошт дзяржбюджэту.