Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне яшчэ адной групы палітычных зняволеных, пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
«Гэта 29 асобаў, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што «ўсе яны раскаяліся ў зробленым» і звярнуліся з хадайніцтвам на імя Лукашэнкі.
У спісе:
- 11 жанчын і 18 мужчын;
- 6 чалавек, маладзейшыя за 25 гадоў;
- 3 пенсіянеры;
- 2 чалавекі з інваліднасцю;
- 15 маюць хранічныя захворванні.
«Міністэрства ўнутраных справаў забяспечыць кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі памілаваных», — адзначаецца ў паведамленні.
Прозвішчы памілаваных па традыцыі не прыводзяцца.
Нагадаем, 7 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра памілаванне 31 чалавека, асуджанага за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».
Гэта ўжо шостая хваля памілаванняў палітвязняў за апошні час. 16 верасня Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 37 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». 4 верасня стала вядома пра выхад на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах. 16 жніўня Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.
Пры гэтым у Беларусі працягваюцца суды па палітычна матываваных артыкулах, і людзі далей адпраўляцца ў калоніі і турмы.
Чытайце таксама