Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  6. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


/

Мінчанка гасцявала ў бабулі ў Польшчы, і тая падаравала ёй пяць тысяч даляраў. З 50 стадаляравых банкнот 39 аказаліся падробкай, паведамляе Дзяржаўны камітэт судмедэкспертыз (ДКСЭ).

Фото: ГКСЭ
Фота: ДКСЭ

У Мінску 41-гадовы мужчына звярнуўся ў аддзяленне аднаго з банкаў горада, каб абмяняць чатыры купюры наміналам 100 даляраў ЗША кожная. Аднак касірка валютна-абменнага пункта западозрыла падробку і паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Мінчук паведаміў міліцыі, што грошы на суму пяці тысяч даляраў ягоная жонка атрымала ў падарунак ад бабулі, калі гасцявала ў яе ў Польшчы. Ні ён, ні яго жонка не падазравалі, што купюры могуць быць фальшывымі.

Мужчына добраахвотна выдаў міліцыі яшчэ 46 купюраў наміналам 100 даляраў, якія захоўваліся ў яго дома. Усе 50 купюраў забралі і адправілі на экспертызу.

Згодна з заключэннем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, з 50 купюр 39 аказаліся падробленымі. Эксперты выявілі наступныя прыкметы неадпаведнасці: адсутнасць рэгламентаваных спосабаў друку, іншая колераперадача выяваў, невыразнае прайграванне мікратэксту, адсутнасць колерапераменнага элементу OVI і вадзянога знака, неадпаведнасць першай літары серыйнага нумару серыі года выпуску ў асобных купюрах.

Гэтыя прыкметы пацвердзілі, што 39 канфіскаваных банкнот не былі зробленыя прадпрыемствам, упаўнаважаным на выпуск гэтай прадукцыі, то-бок былі фальшывымі.

Заведзеная крымінальная справа.