Маладая жанчына з Індыі адрэзала партнёру пеніс, а потым паспрабавала ўскрыць сабе вены. Пра гэта піша Indian Express.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Музафарнагар штата Утар-Прадэш.
Паліцыя арыштавала падазраваную 22 снежня. Жанчына спачатку напала на мужчыну з нажом, а потым паспрабавала нанесці сабе калецтвы, парэзаўшы рукі. Абое пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцу, пра іх стан пакуль не паведамляецца.
Паводле затрыманай, іх адносіны доўжыліся восем гадоў. Яна расказала, што пазнаёмілася з мужчынам яшчэ падлеткам, калі жыла ў роднай вёсцы. Аднак нядаўна ён паведаміў, што заручаны з іншай жанчынай і вяселле адбудзецца найбліжэйшым часам. У роспачы яна ўгаварыла яго на апошнюю сустрэчу, якая скончылася тым, што яна адсекла яму пеніс.
Мясцовая паліцыя праводзіць расследаванне.