Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  6. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. «Ждем, когда появится». Бывший муж Анжелики Мельниковой рассказал, где сейчас он и дети и знает ли о местонахождении спикерки КС
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Помните школьницу из Кобрина, победа которой на олимпиаде по немецкому возмутила некоторых беларусов? Узнали, что было дальше
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  14. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
Читать по-русски


/

Жыхар Мінска выпіў і заснуў у сваім легкавіку, а той пакаціўся сам па сабе і ўрэзаўся ў чужое аўто. На мужчыну склалі пратакол і хацелі аштрафаваць, аднак адвакат даказаў, што ён не кіраваў аўтамабілем і, па сутнасці, не быў у той момант кіроўцам. Пакаранне адмянілі, паведамілі ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА).

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Выпадак адбыўся на стаянцы, дзе мінчук П. прыпаркаваў свой аўтамабіль і заснуў унутры, папярэдне выпіўшы спіртнога. Рухавік машыны быў заглушаны, а легкавік стаяў на ручным тормазе. Ехаць куды-кольвек мужчына не збіраўся.

Аднак неўзабаве «аўтамабіль адвольна пачаў рух, праехаў некалькі метраў і сутыкнуўся з транспартным сродкам, які стаяў наперадзе», расказалі ў БРКА. Сведка здарэння выклікаў ДАІ, кіроўцу пабудзілі і адвезлі на агляд, які паказаў у яго канцэнтрацыю этанолу ў арганізме звыш 0,8 праміле.

На мінчука склалі пратакол за парушэнне ПДР, якое прывяло да стварэння аварыйнай абстаноўкі, і яшчэ адзін — за кіраванне транспартным сродкам (ТС) у стане алкагольнага ап’янення. Яму пагражаў штраф у памеры 200 базавых велічынь (цяпер 8400 рублёў) і пазбаўленне правоў на пяць гадоў.

За справу ўзяўся адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 4 Павел Латышаў. Ён знайшоў у пратаколах супярэчнасці, якія датычылі руху аўтамабіля нібыта пад кіраваннем яго кліента.

Адвакат падаў у пракуратуру і кіраўніцтва ДАІ Мінскай вобласці скаргі на інспектара, які аформіў пратакол пра п’янае кіраванне. Галоўны аргумент абароны заключаўся ў тым, што калі аўтамабіль пакаціўся сам, без удзелу чалавека, то гэта не можа лічыцца кіраваннем транспартным сродкам.

«І ўсё роўна, у якім стане знаходзіўся грамадзянін П. — ён не быў кіроўцам зыходзячы з нормаў ПДР (адсутнасць суб’екта правапарушэння), не кіраваў ТС у стане ап’янення (адсутнасць аб’ектыўнага боку правапарушэння), у яго адсутнічаў намер, матывы і мэты (адсутнасць суб’ектыўнага боку правапарушэння)», — растлумачылі ў калегіі.

Пасля разгляду скаргі начальнік ДАІ прыняў рашэнне закрыць справу праз адсутнасць складу правапарушэння.