Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  2. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  5. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  6. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  7. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  10. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  11. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  12. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
Читать по-русски


/

Расіянка апублікавала ў TikTok відэа, дзе абурылася тым, што ў Беларусі прадаюць машыны LADA танней, чым у Расіі — краіне-вытворцы гэтых аўтамабіляў. У каментарах беларусы нагадалі, што і некаторыя беларускія тавары ў суседняй дзяржаве могуць каштаваць танней. На ролік звярнуў увагу Telegraf.news.

Са словаў жанчыны, аўтамабіль LADA Vesta SW у Беларусі прадаюць прыкладна на 1000 даляраў танней.

«Растлумачце мне, як, нах**н, такое адбываецца? У нас у Расіі [аўтамабіляў] LADA Vesta SW няма. Ты едзеш у суседнюю краіну (Беларусь. — Заўв. рэд.) для таго, каб узяць машыну на 126 000 [расійскіх рублёў, больш за 1100 даляраў] танней, чым адзіны аўтамабіль, які ў мяне была магчымасць урваць у „Гермесе“ ["Аўтагермес», афіцыйны дылер LADA ў Маскве]", — паскардзілася расіянка.

Яна сцвярджае, што ў іншых дылераў «яшчэ даражэй».

Як адзначае партал, на афіцыйным сайце Lada мадэлі Vesta SW каштуюць прыкладна ад 55 тысяч беларускіх рублёў (ад 1 655 000 расійскіх рублёў, або 15 тысяч даляраў). А на сайце мінскага дылера — ад 44 500 беларускіх рублёў (прыкладна ад 1 351 000 расійскіх рублёў, або 12 тысяч даляраў).

«Растлумачце мне, як гэта працуе?» — абурылася жанчына.

У каментарах беларусы нагадалі, што пэўная беларуская прадукцыя ў Расіі таксама таннейшая.

«Гэтак жа, як і беларуская прадукцыя ў Расіі на траціну таннейшая, чым у Беларусі, жыву на мяжы, маю магчымасць параўнаць», — напісала адна з карыстальніц TikTok пад відэа.

«У Беларусі тое самае. Я МТЗ 80.2 купіў у Расіі на 4 тысячы ўмоўных адзінак лепш», — напісаў іншы чалавек.

«Гэта ж экспарт і імпарт. Як і беларускія тавары ў іншых краінах танней купіць, чым на радзіме. Лядоўня ў Мінску каштуе даражэй, чым у Маскве з дастаўкай…» — заявіў трэці.

«У вас хутка разбіраюцца, у нас не спяшаюцца», — дапусціў чацвёрты.

Чытайце таксама