Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  2. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  3. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  4. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  5. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  6. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  7. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  8. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  9. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  10. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  11. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  12. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  13. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  14. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  15. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  16. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  17. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  18. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
Читать по-русски


У Кіеве цэняць тое, што Узброеныя сілы Беларусі не бяруць непасрэднага ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Алексей Данилов. Фото: пресс-служба СНБО Украины
Аляксей Данілаў. Фота: прэс-служба РНБА Украіны

Данілаў падкрэсліў, што Беларусь пакуль устрымліваецца ад удзелу ў вайне, «нягледзячы на тое, што акупаваная з боку Расійскай Федэрацыі ўжо доўгі прамежак часу, эканамічна і па многіх іншых пытаннях».

— Беларусы пакуль не паддаюцца, у іх няма ніякага жадання ваяваць з намі. І тое, што яны сёння не бяруць непасрэднага ўдзелу ва ўзброенай агрэсіі, менавіта Узброеныя сілы Беларусі, мы гэта належным чынам ацэньваем, — сказаў Данілаў.

Палітык адзначыў, што некаторыя «гарачыя галовы» ва Украіне кажуць, што «трэба тэрмінова разгортваць войска і ісці на Беларусь і гэтак далей».

— Я хачу, каб мы ўсведамлялі, што для нас гэта вельмі небяспечная сітуацыя з улікам таго, што мы сёння маем велізарную лінію фронту менавіта з РФ. Я аддзяляў бы беларускі народ ад беларускіх уладаў. Многія беларусы ваююць на нашым баку, і мы за гэта ім удзячныя. І не толькі беларусы, ёсць і нашыя браты грузіны, якія ваююць на нашым баку, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Грузіі займае нейкую даволі неадназначную пазіцыю. У пачатку ўварвання РФ у сакавіку я казаў, што калі б грузіны пачалі вызваляць сваю тэрыторыю, нам было б лягчэй. Але яны неяк так, мякка кажучы, даволі спакойна да гэтага ставяцца. Гэта залежыць ад кіраўніцтва краіны, якое, на жаль, дэманструе сваю прарасійскасць.

Данілава таксама спыталі, ці спрабуе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін яшчэ ціснуць на Лукашэнку, каб неяк актыўней задзейнічаць беларускае войска ў вайне супраць Украіны.

— Лукашэнка стаў прэзідэнтам краіны ў 1994 годзе пасля пасады кіраўніка саўгаса. І ні дня гэтай пасады не пакідаў. Не трэба лічыць, што ён такі просты. Гэта шматгранны чалавек. І нягледзячы на тое, што Пуцін увесь час хоча яго ўмоўна «згвалціць», каб ён прыняў тыя ці іншыя патрэбныя РФ пастановы, Лукашэнка разумее, чым гэта ўсё можа скончыцца. І таму я не думаю, што Пуціну ўдасца яго даціснуць. Нават не ведаю, што мусіць адбыцца, каб Пуціну гэта ўдалося, — сказаў сакратар РНБА.