Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  2. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  3. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  4. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  5. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  8. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  11. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  12. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  13. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  14. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
Читать по-русски


У 2006-м Сяргей і Яўген скончылі гімназію № 1 горада Масты. Першы стаў машыністам цеплавоза, другі — начальнікам аднаго з аддзелаў у Мастоўскім РАУС. Пасля выбараў-2020 былыя аднакласнікі апынуліся ў судзе. Сяргею далі тры гады хатняй «хіміі» за каментары пра Яўгена. Вось толькі на гэтым гісторыя не скончылася. Сяргей збег з Беларусі, а потым яны з сям’ёй рызыкнулі праз Мексіку дабрацца да ЗША. Падарожжа, якое разлічвалася «на два-тры тыдні», доўжылася тры месяцы. Як гэта было, мужчына расказаў «Люстэрку».

Сергей с женой Марией и детьми. Фото предоставлено собеседником
Сяргей з жонкай Марыяй і дзецьмі, красавік 2023-га. Фота ад суразмоўцы

«Сяргей Віктаравіч? Значыць, мы па адрасе»

Сяргею Карэвіку 34. З жонкай Марыяй і дзецьмі яны арандуюць кватэру ў Нью-Ёрку. Мужчына працуе ў будаўніцтве, жонка — у дзіцячым садку. Іх старэйшы сын Ваня ходзіць у школу, малодшыя Лёша і Аня — у садок. Яшчэ два гады таму ў мужчыны было зусім іншае жыццё. Раніцай ён спяшаўся ў лакаматыўнае дэпо Ваўкавыска, дзе працаваў машыністам цеплавоза, а ўвечары вяртаўся дадому да сям'і.

— У Ваўкавыску ў нас была свая кватэра, машына, заробак у мяне лічыўся нядрэнным для райцэнтра. Можна сказаць, мы ні ў чым не мелі патрэбы, — каротка апісвае Сяргей сваё тагачаснае жыццё і пераходзіць да тэмы пратэстаў: — Але як можна жыць у краіне, дзе нічога не мяняецца? Калі на працы кажуць: «Пацярпіце годзік, усё ўстаканіцца, будуць вам плаціць больш, толькі не сыходзьце». Калі ва ўладзе пастаянна тыя ж самыя людзі? Нават выбары ў прафкам — і тыя ліпавыя. Прыходзіш на сход, абвяшчаюць: «Абіраем таго і таго». Галасуеш, для выгляду падпісваеш пратакол. З пункту гледжання закона ўсё нармальна: пратакол ёсць, камісія была, зацвердзілі і зацвердзілі. І так ва ўсім. А я чалавек такі, я за справядлівасць, за перспектыву для краіны, за будучыню дзяцей.

Такая жыццёвая пазіцыя пасля выбараў-2020 і прывяла Сяргея на акцыі. У жніўні ён з іншымі людзьмі выходзіў на гарадскія вуліцы, а ў верасні часта наведваў чаты «Ваўкавыск для жыцця» і «Масты для жыцця». Кажа, гэта дапамагала зразумець, што адбываецца вакол, «каго прэсуюць». 23 верасня 2020 года, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у адным з чатаў «зачапіўся» з жонкай аднакласніка-сілавіка, якога завуць Яўген.

— У той дзень я быў на эмоцыях. Потым мне нехта патэлефанаваў, расказаў падрабязнасці пра аднакласніка, што ён быў камандзіраваны ў Гродна, дзе разганяў і прэсаваў людзей. І ўсё — адно на адно наклалася, — успамінае суразмоўца. — У чаце на 700 чалавек я напісаў, што хутка прыйдзе час, і ўсе за ўсё адкажуць. Жонка аднакласніка пачала яго абараняць. Яна мне напісала пару словаў, я — ёй. І пайшло-паехала. Перапіска атрымалася нядобрая, але ніякіх пагрозаў і непрыязнасці ў ёй не было. Агульная думка выйшла такая: рана ці позна ўсё скончыцца, і вы з мужам, можа, яшчэ пашкадуеце.

Праз тыдзень, калі ўвечары Сяргей вяртаўся са змены дадому, яго машыну «рэзка перакрылі». З салона да яго выйшлі тры чалавекі. Двое ў цывільным, трэці — лейтэнант або старлей. Ніхто з іх не прадставіўся. «Вы памыліліся?» — здзівіўся чыгуначнік. «Сяргей Віктаравіч?» — удакладнілі яны. «Так», — адказаў ён. І пачуў: «Значыць, мы па адрасе».

— Адкрылі машыну, бардачок, пачалі ўсё даставаць, але нічога не знайшлі. Ніякай пастановы яны мне не паказвалі. На пытанне, на падставе чаго ператрус, адказ: «Ты яшчэ паразумнічай». Казалі: «Усё даведаешся, не перажывай». Былі і, так бы мовіць, пагрозы: «Пасядзіш, падумаеш». У такім плане, — апісвае сітуацыю мужчына. — Потым пайшлі да мяне дадому. Кажу: «Дайце жонку папярэджу». «Мы самі», — адказалі мне, пазванілі ў званок і нават не далі дзверы адчыніць. Жонка (яна была на той момант цяжарная) мыла дзяцей, яны не плакалі, але перапалохаліся. Паклікалі суседзяў як панятых. Тыя ў шоку. Год побач пражылі. Ніякіх прэтэнзій да нас не было. Нават не шумелі, усё культурна: «Добры дзень, да пабачэння». А тут такое прылятае.

Страшему сыну Ване 7 лет, Леше — 4, Ане — 2 года. Фото предоставлено собеседником
Цяпер старэйшаму сыну Ваню 7 гадоў, Лёшу — 4, Ані — 2 гады, кастрычнік 2022-га. Фота ад суразмоўцы

Ператрус ішоў гадзіны паўтары. Што менавіта шукалі, Сяргей не ведае. Кажа, на ўсе пытанні «ўсё рагаталі і курылі». «Для выгляду» адкрылі тумбачкі, раскінулі пару рэчаў, паднялі канапу, патузалі цюль і шторы. Увесь гэты час мужчыну не дазвалялі нікуды адыходзіць,

— Сядзеў у кайданках, як апошні злачынец, — успамінае ён.

З дома забралі ўсю тэхніку — камп’ютар, ноўтбук, тэлефоны і нават дзіцячы планшэт, а потым павезлі мужчыну ў яго родныя Масты. На ператрус да бацькоў. На той момант яго бацька і маці ўжо пераехалі да другога сына ў Амерыку, так што жыллё пуставала. Сяргей заязджаў туды раз на тыдзень-два, паліваў кветкі і глядзеў дом. Успамінае, што там нічога не шукалі. Толькі адкрылі пару скрыняў і забралі старэнькі камп’ютар.

— Потым яны павезлі мяне ў Мастоўскае РАУС. Сказалі: «Запісвай відэа, гэта твой адзіны шанец выратавацца. Падумаем, можа, даруем табе. А так адразу прысядзеш, пакуль будзем нешта вырашаць». Самі разумееце, у такой сітуацыі прызнаешся ў чым хочаш, — разважае суразмоўца. — Мне прадыктавалі тэкст. Маўляў, быў на эмоцыях, пагарачыўся, раскайваюся, пры сустрэчы гатовы папрасіць прабачэння. Ролік даўжынёй на хвіліну ці 30 секунд. Першы раз знялі. Не падышло. Сказалі, трэба больш выбачацца, каб было відаць спачуванне. У выніку запісалі з трэцяй спробы. Апублікавалі яго праз пару дзён. Прыемнага ад гэтага было мала. Хтосьці паставіўся з разуменнем, хтосьці прыколваўся. Ёсць гумарысты.

Ну, а ў той вечар з РАУС Сяргея даставілі ў мясцовы Следчы камітэт. Следчы, малады хлопец, «паводзіўся культурна і акуратна». Прапанаваў вады і пакурыць. Папярэдзіў: «Не хвалюйцеся, пагаворым гадзінку-дзве, і паедзеце дадому».

— Пачалі пісаць пратакол: дзе, што, як, чаму пісаў. Крымінальнай справы не было, проста праводзілася праверка, — успамінае суразмоўца. — Пагутарылі, пытаю: а які ў мяне статус? «Ды які [там статус], — адказвае, — супакойся. За такое не саджаюць, дадуць табе штраф».

«Атрымліваецца, ледзь не за кожнае слова — справа»

Два месяцы Сяргей жыў як звычайна. Вераснёвая сітуацыя пачала патроху забывацца, і тут у яго зазваніў тэлефон. Гэта быў следчы: «Сяргей Віктаравіч, не вельмі добрыя навіны. На вас завялі крымінальную справу па арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы)». Чыгуначніка запрасілі на допыт, мужчына пачаў шукаць абаронцу. Сустрэча са следчым прайшла максімальна камфортна. Напісалі пратакол — і разышліся. Праз пару дзён, калі мужчына паехаў да цешчы на дзень нараджэння, яго зноў папрасілі з’явіцца ў Следчы камітэт. Адвакат параіла ўзяць з сабой рэчы.

В США Сергей с семьей живет уже второй год. Фото предоставлено собеседником
Каб трапіць у ЗША, сям'я купіла тур у Мексіку на 12 дзён. Канкун, лістапад 2021-га. Фота ад суразмоўцы

— Заходжу ў кабінет, следчы зноў: «У мяне не вельмі добрыя навіны, вымушаны затрымаць вас на трое сутак». І кудысьці ўцёк. Вяртаецца і кажа: калі не хочаце да суда сядзець, трэба грошы заплаціць. Якія? Сто базавых, на той момант гэта было 2700 рублёў, то-бок больш за тысячу даляраў. Сказаў, калі суму пералічыце на рахунак СК, можа — але не факт — вас выпусцяць. Усё ж жонка цяжарная, двое дзяцей, — успамінае Сяргей. — Я патэлефанаваў Машы. Папрасіў спытаць у таго, у таго, кажу: «Знойдзеш?» Адказвае: «Знайду». І на наступны дзень прывезла квітанцыю. Але мяне падманулі. Нікуды не адпусцілі, а апавясцілі, што следам заводзяць яшчэ тры крымінальныя справы: па арт. 188 (Паклёп), арт. 189 (Абраза) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Усё за тую ж перапіску. Хоць у ёй было ўсяго 6−7 паведамленняў. Атрымліваецца, ледзь не за кожнае слова — справа.

Прайшлі тыя самыя трое сутак, і Сяргей з багажом «крыміналак» вярнуўся дадому. Марыя падтрымлівала як магла. А што аднакласнік?

— Пасля школы мы размаўлялі на ўзроўні «прывітанне-прывітанне», — успамінае суразмоўца. — Яшчэ калі мяне першы раз затрымалі, я яму патэлефанаваў, і мы сустрэліся. Ён папрасіў пакінуць тэлефон у машыне, мабыць, перастрахоўваўся, каб я яго не запісаў. Я папрасіў прабачэння: «Жэня, так атрымалася. Эмоцыі, гэта ўсё». Ён: «Серый, ды я ўсё разумею, але ты зразумей і нас. Чым змагу, дапамагу». Сказаў не перажываць, абяцаў пагаварыць з начальнікам, растлумачыць сітуацыю. Я прапанаваў сустрэцца з яго жонкай, купіць ёй кветкі, папрасіць прабачэння. Ён: «Не, не, я з ёй сам пагавару». Праўда, калі ўжо завялі крымінальную справу і сітуацыя зайграла новымі адценнямі, я ўсё ж да яе пад’ехаў. Мы пагутарылі. Інцыдэнт быў вычарпаны. Яна, дарэчы, ніякай заявы на мяне не пісала, але, паколькі ўсе міліцыянеры пад абаронай дзяржавы, для завядзення справы гэтага і не трэба.

Судзіць Сяргея пачалі 18 студзеня 2021-га, а ўжо 20-га вынеслі прысуд: тры гады «хатняй хіміі» і 800 рублёў штрафу — гэта маральная шкода былому аднакласніку.

— На судзе ягоная жонка сказала, што ў яе да мяне няма прэтэнзій, — апісвае паседжанне суразмоўца. — Аднакласнік жа расказваў, што ўбачыў у маіх каментарах пагрозу і перажываў за сваё здароўе. Казаў, што людзі ў горадзе перасталі з ім вітацца і, калі яго бачаць, пераходзяць на іншы бок. Я хацеў запярэчыць: напэўна, ты нешта не так робіш, раз такое адбываецца, але адвакат паказала: не трэба, не абвастрай. Абаронца, дарэчы, у мяне хоць і была з дзяржаўнай арганізацыі, але дапамагала годна.

Падчас гэтага працэсу разглядалі яшчэ адзін каментар, які Сяргей пакінуў у іншым чаце, ужо на адрас іншага знаёмага-сілавіка.

— Былі фатаграфіі, дзе ён на акцыях пратэсту з дубінкай. Я шмат чаго пра яго чуў. Казалі, ён збіваў людзей і нават нічога не адчуваў, — успамінае свае пачуцці суразмоўца. — А мы асабіста знаёмыя, сустракаліся на вяселлі, юбілеі агульнага прыяцеля, таму на эмоцыях у чаце «Ваўкавыск для жыцця» я напісаў: «Гэтага іржавага можна пі****** распаленай качаргой». На допыце мы з адвакатам патлумачылі, што я нічога кепска не меў на ўвазе. Слова на «пі» разумеў як «перавыхоўваць», а «распаленай качаргой» — як «дапамагаць, дэманстраваць», але не біць. За гэты каментар мне хацелі прышыць арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Але на працэсе эксперт паведаміла, што, паколькі слова схаванае, фраза не можа быць расцэненая як пагроза. У выніку суддзя пастанавіў: вылучыць фразу ў асобную вытворчасць і справу па ёй закрыць.

Ні з былым аднакласнікам, ні з іншым знаёмым-сілавіком Сяргей не сустракаўся.

— А які мне сэнс размаўляць, напрыклад, з аднакласнікам? Ён, хутчэй за ўсё, сказаў бы: гэта загад зверху, я нічога не вырашаю, — лічыць суразмоўца.

«Сілавік не быў настроены супраць мяне. Казаў на працэсе, што разумее: я зрабіў гэта на эмоцыях»

Пасля суда ў Сяргея ў жыцці пачаўся новы віток: дом, сям’я, праца і строгія правілы «хатняй хіміі». А потым на тэлефоне зноў высвеціўся незнаёмы нумар. Нічога добрага гэта не абяцала. Так і здарылася. Ужо новы следчы паведаміў чыгуначніку, што закрытую справу за каментар пра «распаленую качаргу» аднавілі, але па іншым артыкуле — 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў). 12 красавіка 2021 года пачаўся новы суд.

Фото предоставлено собеседником
Сяргей з сынамі Ванем і Лёшам падчас прагулкі па Нью-Ёрку, сакавік 2022-га. Фота ад суразмоўцы

— Сілавік, пра якога ішла гаворка, не быў настроены супраць мяне. Казаў на працэсе, што разумее: я зрабіў гэта на эмоцыях. Адвакат лічыла, што мне ўжо далі што планавалі. Вырашылі, што яны проста хочуць паставіць кропку ў гэтай гісторыі і максімум, можа, паўгода накінуць. Бо калі б хацелі пасадзіць, ужо б пасадзілі, — успамінае Сяргей свае тагачасныя развагі. — На першым жа паседжанні дапыталі лінгвіста. Яна сказала, што нічога ў гэтай фразе не бачыць. У яе запыталі яшчэ адну экспертызу. Вынік прыйшоў у канцы жніўня. Адвакат лічыла, што, за выключэннем аднаго маленькага моманту, экспертыза на нашым баку. Аднак для падстрахоўкі я паспрабаваў высветліць, якім цяпер было стаўленне суддзі і сілавіка да справы. Суддзя, наколькі я даведаўся, нічога ад мяне не хацеў, але на яго ціснулі зверху, а сілавіку сказалі прасіць у мяне маральную шкоду ў 2000 рублёў. Увогуле, мне параілі: настройвай адваката, нешта будзе. І ўсё, я зразумеў: трэба ўставаць на лыжы. Звязаўся з валанцёрамі, яны мне сказалі, што рабіць.

Дзень «ікс» прыпаў на нядзелю. Сяргей дабраўся да названага валанцёрамі горада. Яго сустрэлі ў кватэры. Там быў яшчэ адзін чалавек, які, як і ён, збіраўся бегчы з Беларусі. Па іх прыехала машына з правадніком — і мужчын павезлі да ўкраінскай мяжы.

Ішоў дождж. На прасёлкавай дарозе чыгуначнік паслізнуўся, упаў — і пачуў, як у назе нешта трэснула. Зразумеў, што нешта здарылася, але ісці яшчэ мог. Праз кіламетр ён два разы няўдала падвярнуў гэтую ж нагу на купінах, «так што пятка боўталася». І ўсё. Ступаць стала балюча.

— Пацаны — малайцы, не кінулі. Па чарзе закідвалі маю руку на плячо і цягнулі. Адрэналін трохі зашкальваў, але я давяраў людзям, — успамінае суразмоўца. — Быў момант, калі мы заўважылі памежную машыну. Я не мог прысесці, мяне штурхнулі на зямлю, і чалавек сабой мяне накрыў.

Мужчыны дабраліся да мяжы. Адтуль на матацыкле, які заглух на частцы дарогі, — да найбліжэйшага абласнога цэнтра. Да гэтага моманту нага ў Сяргея ўжо прыкметна апухла, але ён змог даехаць да Кіева. Тут валанцёры пасялілі яго ў чатырохпакаёвай кватэры, дзе жылі такія ж, як ён, беларусы, што ўцяклі з краіны.

— Па мяне прыехалі два бадзёрыя хлопцы-беларусы і павезлі ў траўмапункт. Яны былі на пазітыве. У мяне самога настрой падняўся, — успамінае Сяргей. — Доктар адправіў на здымак. Вяртаемся, ён: «Не вельмі добрыя навіны». Аказалася, у мяне моцны пералом са зрушэннем. Трэба ставіць тытанавую пласціну і зашываць парваныя звязкі. Ад такіх навін я крыху паплыў. Мне далі нашатыр і пасмяяліся: «Ну ты і чуллівы». Проста за суткі, кажу, вельмі шмат падзей адбылося. Мне прапанавалі зрабіць аперацыю — яна каштавала тысячу даляраў, або, калі б хацеў лячыцца бясплатна, трэба было месяц прабыць на выцяжцы.

Сяргей выбраў аперацыю, грошы з сабой былі, і ў той жа дзень вярнуўся з бальніцы на мыліцах. Яго домам у гэты момант заставалася ўсё тая ж кватэра з беларусамі. Адна з жанчын, на якую завялі «крыміналку» за абразу Лукашэнкі, рабіла яму абязбольвальныя ўколы, хадзіла ў краму і прыносіла ежу.

— З жонкай я ў гэты час наўпрост не кантактаваў. Так супала, што з дому я сышоў у нядзелю і пару дзён праверкі да мяне не прыходзілі. У аўторак, калі я не з’явіўся на суд, мяне пачалі шукаць. Прыехалі ў кватэру, корпаліся. Можа, думалі, я сяджу ў шафе, — іранізуе суразмоўца. — Павезлі Машу на допыт. Пратрымалі яе там гадзіны тры-чатыры. Прэсавалі: «Сварыліся?» Пыталі: «Можа, ты яго забіла? А можа, ён павесіўся? Ці ты прыкрываеш злачынца, а гэта таксама артыкул». Давялі яе да слёз. Пасля гэтага жонка заключыла дамову з адвакатам і другі раз пайшла ўжо з абаронцам. У выніку гутарка доўжылася 15 хвілін.

Пасля гутарак з сілавікамі Марыя з трыма дзецьмі з’ехала да бацькоў у Лунінец. Малодшай, Ані, на той момант было ўсяго пяць месяцаў. У Лунінцы мама з дачкой і сынамі дачакаліся, пакуль малым зробяць пашпарты, купілі білеты — і на мікрааўтобусе выправіліся да таты ў Кіеў.

— Я ёй не казаў пра аперацыю. Прыязджае, а я на мыліцах адчыняю дзверы. Надоўга запомню яе позірк — і злосць у ім, і спачуванне, — усміхаецца Сяргей. — Стаяла і не ведала, што сказаць.

«У гэты момант у мяне дыханне на хвіліну спынілася»

Наступная мэта сям'і была трапіць да родных у ЗША. Тут Сяргей з жонкай збіраліся папрасіць палітычнага прытулку. Дабірацца да Штатаў вырашылі праз Мексіку.

Сергей с семьей на Майдане Независимости перед отъездом в Мексику. Фото предоставлено собеседником
Сям'я Сяргея на Майдане Незалежнасці перад ад'ездам у Мексіку, кастрычнік 2021-га. Фота ад суразмоўцы

— У Мексіку турыстаў пускаюць па шэнгене. Каб легалізавацца ва Украіне, я атрымаў даведку ў міграцыйцы. Потым падаў дакументы ў польскую амбасаду на гуманітарныя візы. Праз два тыдні нам іх выдалі, і мы купілі тур у Канкун на 12 дзён. Потым выправіліся ў горад Ціхуана, каб адтуль перасекчы мяжу ЗША, — кажа мужчына.

Амерыканскіх візаў у сям'і не было, таму давялося пайсці на хітрасць і прыкінуцца амерыканскай сям’ёй. Для гэтага беларусы купілі ў Мексіцы машыну і ў дзень паездкі апрануліся так, як параілі сваякі, што жывуць у Штатах.

— За рулём сядзела жонка. Калі пад’ехалі да амерыканскай мяжы, было 17 гадзін, цямнела. Афіцэр папрасіў паказаць ID — пасведчанне асобы. У нас яго не было. Маша ўзяла ў рукі свае беларускія правы (вонкава дакументы падобныя. — Заўв. рэд.). Потым афіцэр паказаў на мяне — я дастаў свае правы. Ён махнуў: «Праязджайце». У гэты момант у мяне дыханне на хвіліну спынілася. У жонкі таксама. Яна такая: «Што рабіць?» Кажу: «Едзь, толькі ціхенька».

Гэта, не хавае Сяргей, была ўдача. Напярэдадні паездкі ў сям'і зламалася машына. Пакуль яе адрамантавалі, дазволены тэрмін знаходжання ў Мексіцы падыходзіў да канца. І калі б яны не трапілі ў ЗША, іх магла б чакаць дэпартацыя.

— Праз дзесяць метраў ад першага афіцэра стаяла будка, дзе сядзеў другі супрацоўнік. Калі ён узяў мой пашпарт, я сказаў: «We need political asylum». З-пад маскі было відаць, што афіцэр заўсміхаўся, памахаў галавой і сказаў: «Атрымалася праскочыць». Спытаў, колькі нас, ці ёсць хтосьці ў багажніку, а таксама адкуль мы і куды едзем, — пераказвае тую размову Сяргей. — Я сказаў, што ў мяне ў Нью-Ёрку жыве брат. Нас папрасілі дастаць тэлефоны, планшэты, праверылі багажнік і адправілі на паркінг.

Сям’ю адвялі ў спецыяльнае памяшканне, дзе прымаюць афіцэры. Каротка апыталі, сфатаграфавалі і правялі на «border», накшталт нашага ІЧУ. Тут іх ненадоўга раздзялілі: Сярэя адправілі ў чатырохмесную камеру, а Марыю з сынамі і дачкой — у памяшканне для мамаў з дзецьмі.

З Сяргеем сядзела восем чалавек. Двое з іх — беларусы: адзін з Брэста, другі з Гродна. Унутры быў туалет, рукамыйнік. Да сцен прымацаваныя чатыры пластыкавыя нары. Тыя, каму не хапіла на іх месца, размясціліся на падлозе. Усім мужчынам-затрыманым раздалі дыванкі для фітнесу і «фольгу», каб накрыцца, бо моцна працаваў кандыцыянер. У жанчын з дзецьмі, расказвае беларус, у памяшканні была чысціня і белыя сцены. Ім выдавалі матрацы і коўдры.

— Рабіць можна было ўсё што хочаш — сядзі, спі, адціскацца. Кармілі тройчы на дзень, давалі адно і тое ж — ваду і сэндвічы. А яшчэ пячэнькі, сельдэрэй, моркву ў пакеціках — гэта можна было браць з сабой, — успамінае Сяргей. — Мы прабылі там суткі. За гэты час супрацоўнікі падрыхтавалі дакументы і з нашымі пашпартамі адправілі ў міграцыйны суд па месцы жыхарства. А жыць, я патлумачыў, мы будзем у майго брата. Ён жа выступіў і нашым спонсарам, то-бок чалавекам, які ўпісваецца, што, ледзь што, гатовы нас утрымліваць.

Назаўтра ў дзевяць вечара сям’ю Карэвікаў і яшчэ 40−50 чалавек завезлі ў добры гатэль у Сан-Дыега. Тут у іх узялі мазок на COVID-19. Ён пацвердзіў, што беларусы здаровыя. Брат Сяргея перакінуў ім грошы на білеты, і сям’я змагла вылецець у Чыкага, а адтуль — у Нью-Ёрк.

— 21 жніўня я выйшаў з дому ў Ваўкавыску, а 24 лістапада мы прыбылі да брата ў ЗША. Родныя былі радыя, — усміхаецца Сяргей. — Памятаю, калі ў Сан-Дыега садзіліся на самалёт да Чыкага, Ваня спытаў: «Тата, гэта ўжо апошні самалёт?» Не, кажу, яшчэ адзін. А ён: «Ванітуе ўжо ад гэтых самалётаў». У асноўным жа дзеці перанеслі гэтую прыгоду нармальна. Мы ім сказалі, што едзем да хроснага і дзядулі з бабуляй.

Што да ўчынку жонкі, якая трапіла разам з ім у такую прыгоду, то тут у Сяргея толькі цёплыя пачуцці:

— Яе хочацца на руках расцалаваць. Не кожная б на такое пагадзілася, ды яшчэ з трыма дзецьмі.

Сейчас сесья Сергея снимает квартиру на Брайтон-Бич. Фото предоставлено собеседником
Сяргей з сям'ёй на Таймс-сквер, жнівень 2022-га. Фота ад суразмоўцы

Цяпер сям’я чакае суда, які мусіць вырашыць, ці могуць яны заставацца ў ЗША. Калі пройдзе паседжанне, невядома. А пакуль яны паціху будуюць сваё амерыканскае жыццё. Ці вернуцца ў Беларусь? Цяпер, кажа Сяргей, дакладна не.

— Мяне ж 22 студзеня 2022 завочна судзілі (гаворка пра працэс за каментар пра «распаленую качаргу». — Заўв. рэд.). З улікам першага пакарання, якое пазней Вярхоўны суд замяніў з «хатняй хіміі» на «хімію» з накіраваннем, мне далі 2,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, — расказвае Сяргей. — Цяпер я вішу на «Дошцы гонару» (у вышуку. — Заўв. рэд.) у Ваўкавыску і Мастах.

З аднакласнікам-сілавіком з таго часу Сяргей не камунікаваў. Што было б з ім, калі б улада не ўмяшалася ў сітуацыю ўказамі «зверху»? Сяргей лічыць, што людзі па розныя бакі барыкадаў, як мінімум у маленькіх гарадах, змаглі б і самі адно з адным дамовіцца.

— Думаю, на маім прыкладзе хацелі запалохаць грамадства, каб у далейшым людзі баяліся нават слова сказаць ці паглядзець у іх бок, — заключае ён.

Чытайце таксама