Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  2. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  6. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  7. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  8. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  9. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  10. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  11. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  14. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
Читать по-русски


"Еврорадио"

Калі агент акторкі і мадэлі з Беларусі Элі Нова прапанаваў ёй паўдзельнічаць у кастынгу на ролю ў серыяле «Тэд Ласа», дзяўчына перапытала: у якім серыяле? «Я праўда не ведала пра гэты серыял, пакуль не атрымала ролю», — расказала Элі «Еўрарадыё».

Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўніцы Еўрарадыё
Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўніцы Еўрарадыё

Яе сапраўднае імя — Алена, але ўжо шмат гадоў Алена прадстаўляецца Элі. Так дзяўчына спрабуе не стаць ахвярай стэрэатыпаў у галовах кастынг-дырэктараў. Бо, пачуўшы беларускае імя, яны могуць адчуць спакусу прапанаваць Элі ролю «дзяўчыны з ўсходнееўрапейскай краіны».

А з якой краіны Элі Нова? Ніводны кастынг-дырэктар не здагадаецца.

«Еўрарадыё» стэлефаноўваецца з Элі, а дванаццатай паводле парыжскага часу і адразу разумее, з якой краіны Элі Нова. Бо яна вітаецца па-беларуску: «Добры дзень!» Элі жыве ў Лондане, вакацыі сёлета бавіць у Францыі. Элі шмат гадоў не жыве ў Беларусі, але гаворыць па-беларуску — хоць часам здаецца, што ёй было б прасцей па-ангельску.

Акторка расказала «Еўрарадыё» пра ролю ў «Тэд Ласа» і супрацу з легендарным рэжысёрам Мішэлем Гандры. Так-так, тым самым, што зняў «Вечнае ззянне чыстага розуму» з Кейт Уінслет і Джымам Кэры.

«Я бачыла шмат такіх мадэлек, пакуль жыла ў Дубаі»

— І вось вы прыходзіце на кастынг «Тэда Ласа»…

— Не, не прыходжу! Кастынгі цяпер, пасля кавіду, не праходзяць «фэйс ту фэйс». Агент проста дасылае табе сцэнар, ты прыдумляеш гераіню — і запісваеш дыялог на відэа. Гэтае відэа і трапляе да кастынг-дырэктара.

Маёй гераіняй была мадэлька Анастэйша. Гэта тыповая мадэлька, якіх я бачыла шмат, калі жыла ў Дубаі. Я жыла там 9 гадоў, таму ў мяне было досыць часу, каб за імі паназіраць — за дзяўчатамі, чыя ўвага сканцэнтраваная на матэрыяльных рэчах ці статусе.

Увогуле, я часта проста сяджу і назіраю за людзьмі. І гэтыя назіранні складваю ў своеасаблівы ўласны архіў. Калі я працавала над роляй Анастэйшы, гэты архіў мне спатрэбіўся. Яшчэ некалькі фізічных асаблівасцяў я пазычыла ў дзвюх сваіх сябровак. І атрымалася Анастэйша.

Яна — поўная супрацьлегласць мне. Яна не сентыментальная, яна не ўмее слухаць, яна ідзе да мэты праз галовы. А я? Я зусім іншая, таму адразу вырашыла, што ў ёй не будзе нічога ад мяне. І так патроху я і зрабіла гэтую дзяўчыну. Здаецца, атрымалася?

Калі мяне запрасілі на пробы, я папрасіла сябра: пачытай са мной сцэну, дапамажы запісаць кастынг. А ён кажа: «Ваў! „Тэд Ласа!“! Рыалі?» І запэўніў: калі атрымаеш такую ролю, гэта будзе вялікі крок у кар’еры. А пасля агент патэлефанаваў і сказаў: «Elee, you’ve got it».

— Чакайце. Вы не ведалі пра серыял, пакуль не атрымалі ролю?

— (Смяецца.) Так! Але ў мяне вялікі давер да свайго агента, бо ён ніколі не прапануе кепскія праекты.

Да таго ж, можа, гэта і нядрэнна. Калі я буду думаць пра серыял, у мяне не будзе фокусу на гераіні. А мне было важна зрабіць, вылепіць «Анастэйшу». І вось цяпер я ўжо магу паглядзець, што атрымалася.

— А падчас здымак хто-небудзь пытаў, адкуль вы?

— О не! Там усе занятыя сваімі справамі, бо кожная хвіліна на здымках каштуе грошай. Калі праца зробленая — трэба пераключацца на іншую. Усе ў фокусе, усе думаюць толькі пра тое, як зрабіць праект лепшым.

А ты робіш тое, што лічыш патрэбным для сваёй гераіні. Рэжысёр можа падказаць, але ж гераіня — гэта цалкам твая творчасць. Ніхто не будзе сядзець побач з табою і абмяркоўваць тваю працу. Працуеш над роляй як скульптар працуе са скульптурай.

— А як жа тады зразумець, што робіш працу добра?

— А ніяк! Арыентуйся на свае адчуванні і на рэакцыю аўдыторыі. Вядома, калі робіш дрэнную працу, рэжысёр скажа, што трэба нешта перайначыць. Таму я радая, што мне ніхто нічога не кажа! Толькі «thank you, that’s it!».

Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўцы Еўрарадыё
Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўцы Еўрарадыё

Усё іначай, калі гаворка пра працу над фільмам, а не над серыялам. Нядаўна я вярнулася са здымак у Латвіі, пра якія пакуль не магу расказваць падрабязнасці. У гэтым выпадку трэба было добра разумець мэту, ідэю фільма, каб зрабіць рэсёрч гераіні. І падыход рэжысёра быў далікатнейшы.

«Табе 12 гадоў, ты стаіш у гэтым купальніку, і у цябе пытаюць, ці ведаеш англійскую»

— Але да таго, як у вашым жыцці стала з’явілася кіно, у ім было шмат моды. Гэта таксічнае асяроддзе? Эмацыйна было няпроста?

— Эмацыйна было няпроста ў Беларусі. Я пайшла ў мадэльную школу ў 12 гадоў. І ў гэты ж час пачаліся ўсе гэтыя кастынгі ў бікіні: еўрапейскія мадэльныя агенцтвы прыязджаюць у Мінск і адбіраюць дзяўчынак для мадэльнай працы ў такім узросце.

І ты стаіш у гэтым купальніку, дарослыя ў цябе пытаюць, ці размаўляеш ты па-англійску. Я ўвогуле не разумела, што адбываецца. Бацькі таксама не маглі нешта падказаць у гэтай сферы — і ў тыя гады я не падпісала ніводнага кантракта.

Пасля, у 16 гадоў, калі я яшчэ вучылася ў школе, мяне запрасілі ў папсовы праект «Лакі». Колькі вам гадоў? Памятаеце ўсе гэтыя праекты кшталту «Рукі вверх?» У Беларусі былі «Лакі» і «Краскі». І я скакала ў гэтых «Лакі» на пазіцыі спявачкі бэк-вакала, і мне было весела.

Пасля гэтага мне захацелася зрабіць сольную кар’еру. Я супрацоўнічала з прадзюсарам Кірылам Слукой і Іванам Луцэнкам. А потым мне захацелася грошай (смяецца).

Тады я і вырашыла паехаць у Дубай працаваць мадэлькай і паралельна рабіць сольны музычны праект. Але жыццё паказала: я больш гэтага не хачу. Мадэльная кар’ера пайшла ўгару, і я пачала проста жыць у Дубаі.

— Але менавіта гэтае «проста жыць» праз гады дапамагло стварыць героіню для «Тэда Ласа»!

— Так. Для мяне ўсё гэта досвед, які я магу потым выкарыстоўваць у сваім жыцці і сваёй акторскай працы. Ніколі не ведаеш, дзе табе гэты досвед спатрэбіцца.

Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўцы Еўрарадыё
Элі Нова. Фота з асабістага архіва суразмоўцы Еўрарадыё

Ведаеце, Дубай — гэта не толькі лакшэры-лайфстайл. Там шмат працоўных, якія жывуць у вельмі цяжкіх умовах. Я бачыла людзей, якія спяць без кандыцыянера ў спёку «плюс пяцьдзясят». На абед у іх толькі трошачкі нейкага рысу.

Я лічу, для акторкі вельмі важна мець магчымасць назіраць розныя праявы жыцця — і там я назірала розны чалавечы досвед.

Што да мяне, то я б сказала, што першыя дні былі цяжкімі. Але праз цяжкія дні я заўсёды праходзіла з усмешкай на твары. Бо кожны цяжкі дзень, кожны досвед я кладу ў той самы «свой архіў». І ў Дубаі я ведала, што прайду некалькі несалодкіх крокаў, але прайду, бо мой досвед мне ніхто не прынясе на талерцы.

А пра самыя цудоўныя рэчы, якія адбыліся ў маім жыцці, я не марыла — яны проста прыйшлі. А я проста працягвала працаваць і спрабаваць. Гэта мая мэта па жыцці — кожны дзень шукаць. І менавіта гэта шуканне — тое, што робіць чалавека жывым.

Патрошку саспела разуменне, што цікавасці да кіно ў мяне больш, чым да фэшн, і прыйшоў час рухацца далей. Тады я вырашыла, што Англія будзе месцам, дзе я пачну рэалізоўваць гэтую мару. Гэта не так далёка ад дому — і гэта месца, дзе можна атрымаць добрую акторскую адукацыю.

Вяртацца ў Беларусь? Не, гэтага мне не хацелася, бо я не бачыла, дзе магу рэалізавацца, дзе ў Беларусі магу знайсці тое, пра што мару. А я так мару! Я мару пра вялікія праекты і веру, што ўсё магчыма, калі ёсць унутраны баец, унутраны воін і вера ў тое, што ўсё магчыма.

Усё магчыма — нават супраца з Мішэлем Гандры

— Мы набліжаемся да пытання пра ролі вашай мары.

— Ролі? Я не ведаю роляў мары — я адчуваю ролю ці не, калі яна прыходзіць. А вось спіс рэжысёраў, з якімі мару папрацаваць, у мяне ёсць. Гэта Тэрэнс Малік, Ларс фон Трыер, Ксаўе Далан, Лука Гуаданьіна.

Некалі я вельмі марыла пра працу з Мішэлем Гандры — і мне пашанцавала, я рабіла з ім сумесны праект. Гэта была рэклама для расійскай крамы «Лэтуаль».

— Той самы Гандры? Як гэта было?

— Ён цудоўны. Вельмі жартаўлівы.

Я пайшла на мадэльны кастынг. Агент сказаў мне толькі, што гэта будзе рэклама — і ўсё. Калі мяне выбралі на другі тур, то ўсё, што я ведала, — працуем над рэкламай для расійскага брэнда. І тут на рэцэпцыі мне кажуць: Элі, а ты ведаеш, хто рэжысёр? Я: не. Мне падказваюць: «Вечнае ззянне чыстага розуму».

Я кажу: жартуеш! Гандры?! «Вечнае ззянне чыстага розуму» — адзін з пяці маіх любімых фільмаў. І ўсё — мой розум паехаў. Я прыйшла на кастынг і кажу: «Мішэль, хэлоў, біг фэн!» Мы пажартавалі, ён задаў мне некалькі правакацыйных пытанняў пра палітыку — тады ў павестцы была справа Ванштэйна. Я шчыра расказала пра сваё стаўленне да гэтага — і атрымала ролю!

Гэта быў цудоўны праект, мы здымалі яго ў Празе разам з Данілай Казлоўскім. Вось так мне пашанцавала зняцца ў рэкламе з такім рэжысёрам.

— Падчас нашай размовы вы сказалі шмат словаў, якія могуць натхніць стомленага і расчараванага чалавека. А хто вам кажа такія словы?

— Мая мама. Гэта ўвогуле мая «role model».

А раней такія словы казала мне і мая бабуля — але яна, на жаль, памерла ў 2021 годзе. Мама і бабуля — два чалавекі, якія заўсёды казалі, што я найлепшая з найлепшых. Яны бачылі ўва мне найлепшую нават калі я была цінэйджарам. Я ўспамінаю тыя часы і думаю: майн гот, і вось гэтая дзяўчынка марыла пра вялікую кар’еру? Гэта была звычайная дзяўчынка з Фрунзенскага раёна, якіх вельмі шмат, нават «гадкае качаня».

Але менавіта таму, што мама і бабуля казалі, што я «бэст оф зэ бэст», я ў гэта паверыла. І гэтая вера штурхала мяне наперад, я верыла ў тое, што я чароўная, што я прыгожая.

Думаю, так з дзецьмі і трэба, бо асяроддзе можа прыбіць сваёй крытыкай. Асабліва калі ты абраў прафесію, якая прадугледжвае імавернасць атрымаць шмат адмоваў. А ў гэтым сэнсе прафесія акторкі вельмі таксічная. Ты працуеш над роляй, хвалюешся — і не атрымліваеш яе. Галоўнае ў гэты момант не заплакаць. Устаеш і рухаешся да наступнага праекта.

І калі яшчэ ў дзяцінстве мама і тата ўкладаюць у цябе гэты стрыжань, пераконваюць, што ты супер — ты працягваеш жыццё воінам, які не здаецца. І тады досвед — гэта проста досвед.

Калі ў мяне нешта не атрымлівалася, мама заўсёды казала: гэта значыць, што нешта яшчэ большае і суперскае чакае цябе наперадзе. Не падай. Можа, таму цяжкія моманты ў сваім жыцці я і не адчувала як цяжкія. Я ведала, што заўтра ўсё будзе па-іншаму.

— Элі, але чаму вас завуць Элі?

— Маё сапраўднае імя — Алена, і вельмі даўно сябры называюць мяне скарочана — Элі.

А пасля было зручна абраць сябе імя, якое не падказвала б кастынг-дырэктарам, адкуль я паходжу, бо гэта пашырае спектр магчымых роляў. Мне б не прапаноўвалі ролі толькі як «рускамоўнай акторцы», якая можа адыграць рускамоўную гераіню. Вось таму і Элі Нова. Хто яна? Адкуль?

Калі я заходжу ў кастынг-рум, у мяне пытаюць: вы з Францыі? Я кажу: не-не, я з Беларусі! Яны глядзяць на маё імя — і нічога не разумеюць.

— Калі вы кажаце, што вы з Беларусі, кастынг-дырэктар разумее, пра якую краіну гаворка?

— Яшчэ нядаўна ніхто не ведаў, хто мы і што мы. А ў 2020 годзе ўсё змянілася. Мне пашанцавала, што ў Лондане я знайшла шмат людзей, якія размаўляюць па-беларуску.

Я вырасла ў рускамоўным асяроддзі, але цяпер стараюся выкарыстоўваць магчымасць пагаварыць па-беларуску. Вось, напрыклад, з вамі. Калі я магу дапамагчы нашай мове заставацца і быць, дык буду гэта рабіць.

Пасля 2020 года аформілася беларуская дыяспара ў Лондане, пра якую я нічога раней не ведала. Было шмат украінцаў, было шмат рускіх — а беларусы былі раскіданыя і жылі паасобку. Цяпер беларусы аб’ядналіся, ладзяць сумесныя івэнты — ды такія, на якіх усім камфортна. Там ніколі не бывае ніякай агрэсіі. Хочаш патрошачку пачынаць размаўляць па-беларуску — як, напрыклад, я — калі ласка! Гэта вельмі… nice. Вельмі найс (смяецца).

Цяпер Элі на вакацыях, і пасля інтэрв'ю яна пойдзе ў музей д’Арсэ са сваім каханым чалавекам — ён мастак. Але ў звычайныя дні яна можа шмат часу прабавіць проста ў парку, назіраючы за людзьмі. І ніколі не палічыць гэтыя назіранні марнаваннем часу, бо гэта той самы досвед іншага чалавека, які так неабходны ў акторскай кар’еры.

Бліц

— Лондан ці Дубай?

— Лондан!

— «Нэтфлікс» ці малабюджэтнае аўтарскае кіно?

— Малабюджэтнае аўтарскае кіно.

— Вядомы буйны брэнд ці малавядомы дызайнер?

— Малавядомы дызайнер, але калі яго праца супадае з маім уяўленнем пра эстэтыку.

З беларускіх? Я працавала з некалькімі дызайнерамі і магу сказаць, што нашыя майстры суперскія. Працавала з Вольгай Самошчанка — яна робіць суперскае адзенне. А найкруцейшыя кашаміравыя рэчы — у Ton-in-ton.

І адкуль у Беларусі столькі крутых людзей?!

— Кейт ці Меган?

— (няўпэўнена) Акей, пайду супраць прэсы: Меган.

— Кіно ці фэшн?

— (упэўнена) Кіно.