Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  2. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  5. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  6. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  7. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  8. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  9. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  12. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  13. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  14. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  15. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  16. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  17. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  18. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
Читать по-русски


Чытач «Люстэрка» 17 ліпеня ўбачыў у Рагачоўскім раёне вялікую колькасць грузавікоў і аўтобусаў з расійскімі нумарамі і чорнымі сцягамі, падобнымі да сцягоў ПВК Вагнера. «Калона была вельмі доўгая. Міма нас па трасе ішла больш за 10 хвілін», — адзначае чытач. Мы патэлефанавалі чыноўнікам Рагачоўскага раёна і Гомельскай вобласці, каб даведацца, што адбываецца.

Колонна техники ЧВК Вагнера в России на трассе М-4 Дон 17 июля 2023 года. Коллаж из скриншотов видео "Медиазоны"
Калона тэхнікі ПВК Вагнера ў Расіі на трасе М-4 «Дон» 17 ліпеня 2023 года. Калону з такімі ж сцягамі, але ў Рагачоўскім раёне, бачыў наш чытач. Калаж са скрыншотаў відэа «Медыязоны»

— Мы з роднымі спалохаліся. Бачыць такую колькасць тэхнікі з расійскімі і чорнымі сцягамі з чарапамі было вельмі страшна, — дзеліцца ўражаннем чытач.

Як звычайны грамадзянін журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у райвыканкам, а таксама ў сельскія выканаўчыя камітэты, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.

На гарачай лініі Рагачоўскага райвыканкама пра перамяшчэнне па тэрыторыі раёна калоны вайскоўцаў не ведалі.

— Вялікая калона была, хвілін 20 ехалі, сцягі з чарапамі нейкімі былі.

— Можа, байкеры нейкія паехалі, не ведаю. Я не маю такой інфармацыі, — адказаў дзяжурны.

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце перамяшчэнне калоны тэхнікі пацвердзілі.

— Не хвалюйцеся, гэта вагнераўцы паехалі на Асіповічы, — адзначылі ў сельвыканкаме.

— У нас яны не будуць затрымлівацца?

— Не, у іх там вызначанае месца дыслакацыі, не хвалюйцеся.

— Яны часта так будуць праз нашую вёску праязджаць?

— Без паняцця. Нас спецыяльна не апавяшчалі, я сама выпадкова ўбачыла.

Праезд калоны тэхнікі пацвердзілі і ў Гадзілавіцкім сельскім выканаўчым камітэце Рагачоўскага раёна.

— Праехала калона, так. Напэўна, вайскоўцы паехалі кудысьці, — патлумачылі ў сельвыканкаме.

— А гэта нашыя?

— Расійскія салдаты пераязджаюць з аднаго месца на іншае.

— Гэта вагнераўцы?

— Дакладна не скажу.

— Яны ў нас не застануцца?

— Праехалі міма нашага сельсавета. У нас іх няма.

Між тым, 17 ліпеня маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што гэта як мінімум трэцяя калона вагнераўцаў, якая прыбыла ў Беларусь. Відаць, менавіта яе і назіраў наш чытач. Паводле звестак маніторынгавай групы, яна рухаецца па трасе М5 ад Бабруйска ў напрамку вёскі Цэль Асіповіцкага раёна. А ў складзе калоны «як мінімум 20 машын розных мадыфікацый — УАЗ Патрыёт, пікапы, „буханкі“, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры».

Маршрут передвижения колонны ЧВК Вагнера по Беларуси 17 июля 2023 года. Иллюстрация — мониторинговая группа «Беларускі гаюн»
Маршрут перамяшчэння калоны ПВК Вагнера па Беларусі 17 ліпеня 2023 года. Ілюстрацыя — маніторынгавая група «Беларускі Гаюн»

Пра тое, што яшчэ адна калона вагнераўцаў 17 ліпеня рухаецца ў кірунку Масквы, паведаміла і «Медыязона». Выданне не выключае, што яна можа адправіцца ў Беларусь.

Нагадаем, пасля няўдалага мяцяжу ў Расіі расійскія ўлады заявілі, што заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын «сыдзе ў Беларусь». 11 ліпеня Мінабароны пацвердзіла хуткае прыбыццё наймітаў у Беларусь.

З’яўлялася інфармацыя пра тое, што сілы ПВК будуць дыслакаваныя на тэрыторыі закінутай вайсковай часткі ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна, дзе пачалі будаўніцтва намётавага мястэчка.

Пазней у Мінабароны паведамілі, што гэты лагер прызначаны «для трэніроўкі як вайскоўцаў, так і прадстаўнікоў цывільнай адміністрацыі ў рамках разгортвання сістэмы тэрытарыяльнай абароны».

У пятніцу, 14 ліпеня, на дзяржаўным канале «ВаенТБ» паказалі сюжэт пра тое, як вагнераўцы на гэтым палігоне трэніруюць беларускіх вайсковаабавязаных.

Колькі байцоў ПВК Вагнера прыбыло ў краіну, Мінабароны не паведамляла.

Чытайце таксама