Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  2. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  3. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  4. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  5. Помните школьницу из Кобрина, победа которой на олимпиаде по немецкому возмутила некоторых беларусов? Узнали, что было дальше
  6. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  7. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  8. «Ждем, когда появится». Бывший муж Анжелики Мельниковой рассказал, где сейчас он и дети и знает ли о местонахождении спикерки КС
  9. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  10. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  11. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
  14. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
Читать по-русски


Беларусаў працягваюць правяраць і дапытваць падчас перасячэння мяжы — як на ўезд, так і на выезд. «Кіберпартызаны» расказалі, што сілавікі шукаюць у тэлефонах падарожнікаў і як сябе засцерагчы. А чытачы devby.io падзяліліся, якія пытанні ім задавалі ў пунктах пропуску людзі ў цывільным.

Пункт пропуску на беларускай мяжы. Фота: Дзяржпамежкамітэт

«Дзе працуеш, колькі зарабляеш?»

— Быў «народны» артыкул, але па ім ужо ў 2021-м знаёмых «шманалі» ў аэрапорце, а мяне тады абмінула — напаткала толькі ў 2023-м.

Праходзіў допыт абодва разы, як перасякаў мяжу — польскую аўтобусам у траўні і літоўскую на машыне ў ліпені. Адбывалася гэта так: у памежнікаў нешта «завісала», і канваір адводзіў да чалавека ў цывільным. Працягласць кожнага была хвілін 10−20: адзін раз тэлефон не глядзелі, другі глядзелі. Ноўт не глядзелі. Было шмат асабістых пытанняў: як мне здаецца, спрабавалі разгайдаць эмацыйна.

Пытанні такія: дзе працуеш, колькі зарабляеш, ці не бачыў ваенную тэхніку, ці ходзіш «на падзеі» там. У тэлефоне шукалі дэструктыўныя матэрыялы. Гартаючы мініяцюры, знайшлі здымак з ЛГБТ-маршу і на ім у кутку сцяг. Паўшчувалі: «Што ж вы сказалі, што дэструктыўнага нічога няма».

Яшчэ цікавіліся штампамі ўезду-выезду і візамі: маўляў, да каго і навошта лётаў. Асабліва цікавіліся амерыканскай візай: «Чулі, грамадзянам Беларусі вельмі складана атрымаць амерыканскую візу… (Паўза). Што ты зрабіў [каб яе атрымаць]?» Адказаў, што прыйшоў у амбасаду і атрымаў.

«Памежніца ўдакладніла, колькі я не была ў РБ»

— Лётала ў Беларусь з Грузіі ў пачатку ліпеня. Памежніца ўдакладніла, колькі часу мяне не было ў Беларусі — менш за год ці больш? Адказала, што прыкладна год. Пасля гэтага мой пашпарт забралі, а мяне адвялі ў абгароджаную стужкамі зону з лавачкамі і сказалі чакаць. За 15−20 хвілін з двух рэйсаў туды прывялі яшчэ чалавек 15 і па чарзе пачалі выклікаць. Калі дайшла мая чарга, мяне адвялі на асобны ўслончык, і чалавек, які не прадставіўся, пачаў задаваць пытанні і правяраць мабільны тэлефон.

З пытанняў:

  • удзел у мітынгах 2020 года;
  • ці данаціла я куды-небудзь, у тым ліку УСУ;
  • ці звязваліся са мной спецслужбы Грузіі ці УСУ і ці прасілі пра дапамогу;
  • прычына наведвання радзімы і дзе я планую спыніцца;
  • агульныя пытанні наконт таго, што я наогул раблю за мяжой (сказала, што па працы перавялі ў грузінскі офіс).

Не ўпэўненая, што менавіта правяралі ў маім тэлефоне, экрана я не бачыла. Але пытанняў па змесціве не было.

Пасля гэтага пашпарт аддалі і мяне прапусцілі. Усё доўжылася хвілін 20. Але, можа, і менш: у такія моманты час цячэ значна павольней, на выхадзе ў мяне трэсліся рукі. Іншых падставаў для гутаркі, акрамя часу адсутнасці, у мяне не было. Я так зразумела, што найлепшая стратэгія ў такіх сітуацыях — не скандаліць, не качаць правы і не паказваць, што ты пра гэта думаеш.

У адной жанчыны з маёй чаргі забралі пашпарт і сказалі прыйсці праз два тыдні па месцы прапіскі. На яе пытанне «чаму» чалавек у форме не адказаў, пра прычыны можна толькі здагадвацца. Быў яшчэ мужчына, які спрабаваў лаяцца, — яго адвялі некуды, і больш я яго ў чарзе не бачыла.

З прышпільнага: здаецца, у прыбіральню з чаргі (з ахоўнікам) адпускаюць толькі тых, у каго грамадзянства РБ. Пару жанчын пры мне не пусцілі. А ў мяне пасля пытання пра туалет спыталі грамадзянства.

«Мне не паверылі адразу, што я з турыстычнай мэтай»

— У чэрвені ў «Каменным Логу» перасякаў мяжу на машыне. Дзесьці ў іх галачка за 2020-ы стаіць, але гэта першы раз, калі яна дала пра сябе ведаць, — да гэтага выязджаў у ЕС без праблем.

Людзі ў цывільным спыталі, ці бачыў я ваенную тэхніку ў ЕС, ці ўступалі са мной у кантакт якія-небудзь падазроныя людзі, ці не перадавалі мне што-небудзь.

У Беларусі я не быў усяго тры тыдні, але ў размове мне не паверылі адразу, што я паехаў з турыстычнай мэтай, быццам ужо ўсе на ПМЖ з’ехалі. Падумалі, што працую ў ЕС і, магчыма, у мяне другі пашпарт або від на жыхарства.

— Дзе працуеце?

— У Мінску.

— Не, вы не зразумелі. У Еўропе дзе працуеце?

Яшчэ ў тэлефоне нешта паглядзелі і нагадалі, што нельга быць падпісаным на забароненыя каналы.

На ўсё пайшло хвілін 10. На выхадзе з будынка да пункта пропуску памежнік спытаў: «Адпусцілі?»

«Чаму ляцелі праз Маскву?»

— Я дызайнер, прылятаў у аэрапорт Мінска з Турцыі. Там жыў год.

На пашпартным кантролі акрамя памежніка была яшчэ дзяўчына, якая задала мне, напэўна, пытанняў 20. «Дзе былі, чым там займаліся? Дзе былі ў 2020 годзе, чаму ляцелі ў Турцыю не праз Беларусь, а праз Маскву?» І г. д.

Пасля гэтага чарга дзялілася яшчэ на тры, кожную сустракалі яшчэ два чалавекі — адзін у форме і яшчэ адзін у цывільным. Таксама задавалі пытанні, частка такія ж, але ў цэлым менш.

Чытайце таксама на dev by.io:

«Плачу $ 120 в год. Стоит того». Какие подписки оформляют айтишники

Как попасть в FAANG и нужно ли это вам: рассказывают айтишники из бигтеха

Кого только что взяли в ПВТ: еще один ИП и много компаний, созданных в 2023