Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 15 асуджаных, паведамляе яго прэс-служба. Прозвішчы памілаваных не называюцца.
У паведамленні гаворыцца, што сярод памілаваных 9 жанчын. З 15 чалавек 11 здзейснілі злачынствы няпоўнагадовымі. Па якіх артыкулах яны былі асуджаныя, таксама не паведамляецца.
«Частцы памілаваных прызначанае пакаранне замененае больш мяккім, а астатнім скарочаны неадбыты тэрмін пакарання», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе заявілі, што прапановы наконт памілавання былі ўнесеныя спецыяльнай камісіяй.