Беларуска напісала каментар у Instagram пад навіной пра адмену ў Гомелі забаўляльных мерапрыемстваў, у якім спытала, чаму ў Беларусі адмянілі мерапрыемствы пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе» пад Масквой, а калі бамбяць Украіну, то нічога не адмяняюць. Яе каментар набраў больш чым сотню лайкаў, і да яе прыйшлі сілавікі, але запісаць «пакаяльнае» відэа не змаглі — яна задала сілавікам тое ж пытанне. За каментары брутальна затрымалі яшчэ трох жыхароў Гомеля.
На «пакаяльным» відэа мужчынскі закадравы голас задае ёй пытанні.
— З якой мэтай вы напісалі каментар, што хацелі гэтым сказаць?
— З нагоды адмены мерапрыемстваў у Беларусі.
— Вы ж разумееце, з чым гэта звязана?
— З трагедыяй у «Крокусе».
— Вас гэта не задаволіла?
— Не, не «не задаволіла». Проста людзі выказвалі сваё меркаванне, я таксама вырашыла выказаць сваё меркаванне.
— І што вы напісалі?
— Чаму, калі бамбяць ва Украіне і гінуць людзі, то нічога не адмяняюць, — адказала яна.
У яе таксама высвятлялі, ці ёсць у яе падпіска на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
— Ёсць на некалькі, — адказвае дзяўчына.
На відэа таксама тры жыхары Гомеля. Мужчын брутальна затрымлівалі за каментары пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».
Адзін з іх кажа, што меў «неасцярожнасць напісаць даволі некарэктны каментар». Дэманструецца і скрыншот каментара: «Ва Украіне кожны дзень кучы нявінных мірных жыхароў гінуць ад абстрэламі расіянамі гарадоў. Дзе жалоба? Ці ўсе настолькі крывадушныя?»
Каментар яшчэ аднаго з затрыманых быў апублікаваны ў абмеркаванні навіны пра затрыманне 11 падазраваных да датычнасці да тэракту ў падмаскоўным канцэртным цэнтры.
Чацвёрты затрыманы кажа, што пракаментаваў «не разабраўшыся». У відэа паказаны скрыншот каментара: «Трызненне. Прыдумалі б што прыгажэйшае».
Чытайце таксама