У цэнтры Мінска ўвечары 27 снежня ўтварыліся дзевяцібальныя заторы, грамадскі транспарт рухаецца са спазненнем да паўгадзіны, вынікае са звестак сэрвісу «Яндэкс.Карты» і паведамляенняў «Мінсктранса».
Мяркуючы з сэрвісу «Яндэкс.Карты», на 18 гадзін вечара ў Мінску самая напружаная сітуацыя на дарогах — у раёнах Нямігі, Кастрычніцкай плошчы, на вуліцах Леніна і Янкі Купалы, каля плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, на вуліцах Першамайская, Казлова, Захарава, Залатая Горка, Акадэмічная. Там у адным ці абодвух напрамках адразу — вялікія заторы.
Заторы адзначаюцца і ў іншых раёнах сталіцы, у тым ліку на праспекце Пераможцаў і МКАД. Рух можа ўскладняцца праз ДТЗ ці дарожныя работы.
Як паведамляе «Мінсктранс», праз канцэнтрацыю транспарту парушаны графік руху аўтобусаў і тралейбусаў па вуліцах Сурганава, Акадэмічная, праспекце Пушкіна, вуліцах Валгаградская і Захарава. Транспарт можа спазняцца да 20−30 хвілін.