Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  4. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  8. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  9. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  10. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
Читать по-русски


/

Мінчукі, купляючы талончык, аплачваюць менш за траціну рэальнага кошту праезду ў грамадскім транспарце — астатняе кампенсуе дзяржава. А насамрэч адна паездка каштуе каля трох рублёў — пра гэта паведаміў старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран, перадае дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На прыёме ў чыноўніка пенсіянер з Заводскага раёна падняў пытанне аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Мужчына часта наведвае дактароў, і на адну паездку ва ўстанову аховы здароўя ў яго ідзе чатыры талоны. Ён папрасіў прадугледзець для пенсіянераў ільготны праезд у грамадскім транспарце або «ўвесці ў практыку разгляд і задавальненне ў індывідуальным парадку патрэбы асобных грамадзян».

Арцём Цуран прапанаваў мінчуку звярнуцца па адрасную матэрыяльную дапамогу ў Мінгарвыканкам, калі ён адпавядае крытэрам.

Што да зніжэння кошту талончыкаў для пенсіянераў, паводле чыноўніка, дзейны тарыф і без таго льготны, бо пасажыр, аплачваючы праезд, кампенсуе менш за траціну рэальнага яго кошту — астатняе дадае гарадскі бюджэт. Да таго ж штогод з таго самага бюджэту дзясяткі мільёнаў рублёў скіроўваюцца на абнаўленне рухомага саставу.

— Выдаткі на камунальны транспарт у нас вельмі вялікія. Калі б ён быў самаакупальным, як таксі, і талон каштаваў блізу 3 рублёў, як мусіў бы каштаваць, калі ласка, можна было б уводзіць і льготы, — заявіў старшыня Мінгарсавета, аднак паабяцаў «прапрацаваць пытанне».

Цяпер білет на аўтобус, тралейбус, трамвай, электробус у Мінску каштуе 85 капеек, а калі купляць у кіроўцы — 90 капеек. Талон на аўтобус-экспрэс — 1 рубель, калі купляць у кіроўцы — 1,05 рубля. Жэтон на метро каштуе 90 капеек.

Адзначым, сабекошт праезду ў метро ўлады Мінска ацэньваюць у 2,12 рубля — такую суму ў канцы мінулага года назваў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. Чыноўнік таксама заявіў, што розніцу закрываюць за кошт гарадскога бюджэту — у сярэднім за год на гэта выдаткоўваюць каля 134 млн рублёў.

Аднак бюджэт Мінска на 94% фармуецца за кошт падаткаў. Гэта значыць, што не наўпрост, але праз аплату падаткаў кампаніямі і насельніцтвам людзі ўсё роўна робяць унёсак у аплату праезду ў метро.