Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  6. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


"Зеркало"

Адразу пасля Другой сусветнай вайны выгнаны з Парыжа польскі інтэлектуал Ежы Гедройц (літоўскага паходжання, нарадзіўся ў Мінску) прыдумаў фразу, якая пачала вызначаць замежную палітыку Польшчы ў дачыненні да яе ўсходніх суседзяў: «Незалежнай Польшчы не будзе без незалежных Беларусі, Літвы і Украіны». Гэта калонка Славаміра Серакоўскага, напісаная спецыяльна для Project Syndicate. З дазволу рэдакцыі мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Славамір Серакоўскі

Польскі публіцыст, сацыёлаг і літаратурны крытык. Заснавальнік выдання Krytyka Polityczna, аўтар артыкулаў у найбуйнейшых СМІ Польшчы (Gazeta Wyborcza, Polityka, Newsweek), супрацоўнік Нямецкай рады па міжнародных адносінах.

Пасля падзення камунізму гэта зрабілася прадметам дыпламатычнай веры ў Варшаве. Гэтаксама думалі і ўкраінскія патрыёты, якія натхнілі цяперашнюю ўкраінскую палітыку. Нават калі Украіна цалкам вызваліць свае тэрыторыі, акупаваныя Расіяй, палякі і ўкраінцы не будуць адчуваць сябе ў поўнай бяспецы, пакуль беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка працягвае сваё неправамернае кіраванне. Таму саюз паміж адміністрацыяй прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і беларускай апазіцыяй выглядае натуральным. На жаль, нічога такога не адбылося.

Замест гэтага некаторыя ўкраінскія лідары адрынулі патэнцыйных партнёраў. Разгледзім рэакцыю Міхаіла Падаляка, дарадцы Зяленскага, на навіну пра тое, што Нобелеўскую прэмию міру сёлета падзеляць беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, расійская грамадская арганізацыя «Мемарыял» і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў. Ён напісаў у Twitter: «У Нобелеўскага камітэта цікавае разуменне слова „мір“, калі прадстаўнікі дзвюх краін, якія напалі на трэцюю, атрымліваюць @nobelprize разам. Ні рускія, ні беларускія арганізацыі не змаглі арганізаваць супраціў вайне».

Такія глупствы могуць толькі нашкодзіць справе Украіны. «Мемарыял», які быў заснаваны для выкрыцця злачынстваў камуністычнай эпохі, зусім не з’яўляецца «прадстаўніком» пуцінскай Расіі. Летась Крэмль закрыў яго. А арганізацыя Бяляцкага, «Вясна», ужо больш за два дзесяцігоддзі змагаецца з парушэннямі правоў чалавека дыктатурай Лукашэнкі. Сам Бяляцкі ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Меркавалася, што ён арганізаваў свой турэмны блок, каб супрацьстаяць уварванню Расіі?

Заява Падаляка ілюструе шырэйшую з’яву, якая можа мець далёкія наступствы: усё большую напружанасць паміж украінцамі і беларусамі, двума народамі, якія доўгі час цярпелі прыгнёт з боку Расіі. Гаворка ідзе пра рост пачуцця перавагі ўкраінцаў. У той час як украінцы зрынулі прарасійскага прэзідэнта ў 2014 годзе, беларусам не ўдалося адолець Лукашэнку пасля сфальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе; і пратэсты ў пачатку вайны былі хутка задушаныя сілавікамі.

Але гэтая крытыка несправядлівая. У адрозненне ад Украіны, беларуская апазіцыя ніколі не мела ў сваіх руках паўкраіны, ніякага кантролю над мясцовымі органамі ўлады або парламентам. Беларуская дэмакратыя ўжо больш за чвэрць стагоддзя з’яўляецца бутафорыяй. Лукашэнка пабудаваў на яе месцы таталітарную дзяржаву. Гэта цуд, што беларусам удалося правесці масавыя пратэсты ў 2020 годзе.

Замест таго каб ушанаваць гэты смелы момант і матываваць беларусаў выжыць і зноў падняцца, калі абставіны стануць больш спрыяльнымі, некаторыя ўкраінцы, такія як Падаляк, называюць іх слабакамі або канфармістамі. За мяжой да ўцекачоў з Беларусі ставяцца як да расіян, што раўнасільна рэпрэсіям рэпрэсаваных.

Такая пагарда да беларусаў не толькі амаральная, гэта палітычная дурасць. Украінцы, палякі і іншыя жыхары рэгіёна павінныя падтрымліваць беларускую апазіцыю і выступаць за вызваленне краіны.

Светлана Тихановская. Фото: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

Як адзначае беларускі апазіцыйны палітык Павел Латушка, тры палкі беларускіх добраахвотнікаў ваююць з расіянамі ва Украіне, і некаторыя з іх там загінулі. Беларусы таксама сабатуюць чыгуначныя шляхі ўнутры краіны, каб перашкодзіць дастаўцы грузаў для расійскай арміі. Пры затрыманні яны атрымліваюць тэрміны да 16 гадоў пазбаўлення волі. Навошта адштурхоўваць гэтых саюзнікаў?

Да ўварвання Расіі ўкраінскі ўрад не хацеў раздражняць Лукашэнку, бо Беларусь яшчэ не прызнала сепаратысцкія ДНР і ЛНР, якія падтрымліваюцца Крамлём. Менавіта таму Украіна не далучылася да санкцый, накладзеных на рэжым Лукашэнкі пасля таго, як Беларусь угнала пасажырскі самалёт для арышту журналіста Рамана Пратасевіча.

Ні адна з краін не хацела адкрытай варожасці. Але тыя часы даўно прайшлі, і ўзнікае пытанне, чаму каманда Зяленскага не запрасіла сапраўдную пераможцу беларускіх выбараў 2020 года Святлану Ціханоўскую салідарызавацца з імі ў Кіеве.

Цяпер, калі Лукашэнка рыхтуе таемную мабілізацыю (рэдакцыя «Зеркала» не можа пацвердзіць, што ў Беларусі рыхтуецца мабілізацыя. — Заўв. рэд.) і дазваляе Расіі выкарыстоўваць свае ваенныя базы і аэрадромы для нанясення ўдараў па Украіне, ураду Зяленскага варта разгледзець пытанне аб спыненні з ім дыпламатычных адносін і прызнанні нядаўна сфармаванага ўрада Ціханоўскай у выгнанні. Гэта стане прыкладам для іншых урадаў і нанясе сур’ёзны ўдар па Лукашэнку, які па сутнасці пачынае ўласную поўнамаштабную вайну з Украінай. Зяленскі хоча, каб астатні свет абвясціў Расію тэрарыстычнай дзяржавай; таго ж ён павінен патрабаваць для дыктатуры Лукашэнкі. Калі апошні ўвядзе войскі ва Украіну, заклік беларускай апазіцыі да іх, каб яны здаліся, будзе вельмі важны.

На шчасце, галасы ва ўкраінскай прэсе падштурхоўваюць ўкраінскі ўрад да змены сваёй незразумелай пазіцыі. «Ці пачне Кіеў хаця б часам камунікаваць са Святланай Ціханоўскай? — пытае рэдакцыя „Еўрапейскай праўды“. — Яна стала для ўсяго свету сімвалам беларускай апазіцыі, а Кіеў яе дэманстратыўна ігнаруе». Дакладна гэтаксама Багдан Ярэменка, дэпутат Рады, піша: «Перад намі акно магчымасці абараніць сябе і дапамагчы аднавіць свабоду нашаму братэрскаму народу, прадстаўнікі якога абараняюць украінскую свабоду ў тым самым баявым парадку, што і ўкраінцы» (у гэтым жа матэрыяле Ярэменка сцвярджае, што ўлады Украіны не павінныя размаўляць з Ціханоўскай, а прадстаўніком народа Беларусі можа стаць полк Каліноўскага ў складзе УСУ. — Заўв. рэд.).

Магчыма, несправядлівыя словы Падаляка шакуюць кагосьці ва ўрадзе Зяленскага і прымусяць прызнаць шкоду, які наносіцца Украіне праз грэблівае стаўленне да беларускай апазіцыі. Пакуль Беларусь застаецца ў падначаленні ў Расіі, Украіна будзе ў небяспецы, нават калі ёй удасца выгнаць расіян са сваёй тэрыторыі. Не прызнаючы Ціханоўскую, урад Зяленскага рызыкуе нашкодзіць адносінам Украіны з будучай свабоднай Беларуссю. Такія рознагалоссі паміж натуральнымі хаўруснікамі нікому не патрэбныя — акрамя Крамля, вядома.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.