Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  2. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  3. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  4. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  5. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  6. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  9. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  12. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  13. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  14. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы перад прыхільнікамі, выказаў меркаванне, што атрымаў перамогу ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне 14 траўня. Яго асноўны супернік Кемаль Кылычдараглу заявіў, што ў Турцыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў і апазіцыя абавязкова пераможа.

Скриншот с сайта trtrussian.com
Скрыншот сайта trtrussian.com

Па стане на раніцу 15 траўня падлічылі 98,51% галасоў. Вынікі пакуль такія:

• Эрдаган: 49,34%;

• Інджэ: 0,43% (выбыў);

• Кылычдараглу: 45%;

• Аган: 5,23%.

Дзеючы прэзідэнт Эрдаган лічыць, што перамог.

«Мы яшчэ не ведаем, ці завяршыліся прэзідэнцкія выбары ў першым туры, праз абмежаванне нашай выбарчай сістэмы 50% плюс адзін голас. <…> Калі наш народ зрабіў выбар на карысць другога туру выбараў, то гэта таксама мае месца. Мы ўпэўненыя, што скончылі гэты тур з колькасцю галасоў больш за 50%», — сказаў Эрдаган.

Ён дадаў, што выбарчай камісіі спатрэбіцца «трохі больш» часу, каб палічыць галасы, і абвінаваціў апазіцыю ў «падмане нацыі» за словы пра лідарства яе кандыдата на выбарах. «У той час як выбары прайшлі ў такой пазітыўнай і дэмакратычнай атмасферы, а падлік галасоў усё яшчэ працягваецца, спробы паспешліва абвясціць вынікі азначаюць узурпацыю народнай волі», — напісаў ён у Twitter.

Кылычдараглу, выступаючы перад прыхільнікамі, заявіў, што ў Турцыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў і апазіцыя абавязкова пераможа.

«Мы зробім усё, каб цягам наступных 15 дзён разам з нашым народам усталяваць справядлівасць і правасуддзе. Хай наш народ будзе ўпэўнены — мы абавязкова пераможам», — сказаў палітык.

Калі пасля заканчэння падліку бюлетэняў ні ў кога з кандыдатаў у прэзідэнты не будзе больш за 50% галасоў, другі тур выбараў адбудзецца 28 траўня.

Нагадаем, 14 траўня ў Турцыі прайшлі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Галасаванне скончылася ў 17.00 паводле мясцовага часу, але Эрдаган і Кылычдараглу заклікалі прыхільнікаў не пакідаць выбарчыя ўчасткі, пакуль не будуць абвешчаныя афіцыйныя вынікі.

Акрамя Эрдагана і Кылычдараглу ў першым туры ўдзельнічалі яшчэ два чалавекі — кандыдат ад блока малых партый, былы сябра Рэспубліканскай народнай партыі Мухарэм Інджэ і прадстаўнік ад нацыяналістычнага альянсу (АТА) Сінан Аган. Інджэ зняў сваю кандыдатуру з выбараў за тры дні да іх пачатку, але яго імя засталося ў бюлетэнях.