Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  3. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  4. «Ждем, когда появится». Бывший муж Анжелики Мельниковой рассказал, где сейчас он и дети и знает ли о местонахождении спикерки КС
  5. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  6. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  7. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  8. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  11. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  12. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  13. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што штурмавыя атрады ПВК Вагнера пры актыўнай падтрымцы падраздзяленняў паветрана-дэсантных войскаў працягваюць баі за Бахмут. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расіяне працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны расказалі, чым важная Прыгожыну перамога яго ПВК у Бахмуце.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 449-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: На чатырох напрамках адбылося 36 баявых сутыкненняў

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 15 ракетных удараў, у тым ліку па гарадах Бахмут, Херсон і Адэса. Акрамя таго, зафіксаваныя 42 авіяцыйныя ўдары і 101 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі мірныя жыхары, разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расіяне працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. Тут адбылося 36 баявых сутыкненняў. У эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца Бахмут і Мар'інка.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расіяне з мінамётаў і артылерыі абстралялі 16 населеных пунктаў у Чарнігаўскай і Сумскай абласцях, а таксама на Харкаўшчыне.

— На Купянскім напрамку расійскія войскі спрабавалі наступаць у раёнах Масютоўкі і Навасёлаўскага, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяўдары паблізу трох населеных пунктаў, з артылерыі і мінамётаў абстралялі дзевяць населеных пунктаў Харкаўскай і Луганскай абласцей.

— На Ліманскім напрамку праціўнік вёў наступальныя дзеянні ў раёне Неўскага Луганскай вобласці. Нанёс авіяўдары ў раёне чатырох населеных пунктаў, абстраляў з артылерыі сем населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей.

— На Бахмуцкім напрамку працягваюцца цяжкія баі за горад Бахмут. Таксама расійскія войскі спрабавалі наступаць у напрамку Іванаўскага. Ад авіяўдараў пацярпелі раёны пяці населеных пунктаў, ад абстрэлаў — 13.

— На Аўдзееўскім напрамку праціўнік нанёс авіяўдары па раёнах пяці населеных пунктаў, абстраляў — чатыры.

— На Мар'інскім напрамку падраздзяленні Сіл абароны адбілі шматлікія атакі праціўніка ў раёне горада Мар'інка. У той жа час расійскія войскі нанеслі авіяцыйны ўдар па Краснагораўцы, абстралялі тры населеныя пункты Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку авіяўдар быў нанесены ў раёне Вялікай Навасёлкі, абстраляныя тры населеныя пункты.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамку расійскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні. Нанеслі авіяўдары па двух населеных пунктах, абстралялі — больш за 20 у Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцях.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 20 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі расійскіх сіл, восем з іх — па зенітна-ракетных комплексах.

— Былі знішчаныя два разведвальныя БПЛА тыпу «Арлан-10».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі пункт кіравання, шэсць раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы, два склады боепрыпасаў, два склады гаруча-змазачных матэрыялаў, артылерыйскае падраздзяленне на агнявой пазіцыі, два сродкі супрацьпаветранай абароны і яшчэ дзве важныя цэлі праціўніка.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: Збілі самалёт Су-24 і верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны

Мінабароны Расіі заявіла пра нанясенне начных удараў «высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і паветранага базавання па буйных складах узбраення і тэхнікі замежнай вытворчасці, а таксама рэзервах праціўніка». Ведамства традыцыйна адсправаздачылася, што «мэты дасягнутыя», «усе прызначаныя аб’екты пабітыя».

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навамлынск і Катляроўка Харкаўскай вобласці. Спыненыя дзеянні дзвюх дыверсійна-разведвальных груп. Агульныя страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 60 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-20.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыяй і артылерыяй групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Плашчанка і Кузьміно Луганскай вобласці. Ліквідаваныя дзве дыверсійна-разведвальныя групы ў раёне населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. За суткі знішчаныя больш за 75 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, чатыры баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, а таксама гаўбіца Д-30.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады пры актыўнай падтрымцы падраздзяленняў паветрана-дэсантных войскаў працягваюць баі за Бахмут. Ударамі авіяцыі, агнём артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Часаў Яр і Багданаўка Данецкай вобласці.

Агульныя страты УСУ на гэтым напрамку склалі да 200 вайскоўцаў і добраахвотнікаў, адзін танк, тры баявыя браніраваныя машыны, пяць аўтамабіляў і дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік».

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёне населенага пункта Вуглядар Данецкай вобласці. Страты УСУ склалі да 150 вайскоўцаў забітымі і параненымі, пяць аўтамабіляў, баявая машына зенітна-ракетнага комплексу «Страла-10», гаўбіца FH70, а таксама артылерыйская сістэма М777.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя больш за 35 украінскіх вайскоўцаў, баявая браніраваная машына, а таксама тры аўтамабілі.

Усяго за суткі, паводлеі МА РФ, пабітыя 68 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 97 раёнах. Знішчаная радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37. У раёне населенага пункта Славянск Данецкай вобласці збіты самалёт Су-24, а ў раёне населенага пункта Навапаўлаўка Запарожскай вобласці — верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя чатыры рэактыўныя снарады сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган». Знішчаныя 11 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расійскія ультранацыяналісты разважаюць, што будзе з незалежнасцю Беларусі ў выпадку смерці Лукашэнкі

Эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) у свежай справаздачы звяртаюць увагу на заяву намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр пра тое, што УСУ прасоўваюцца на неназваных напрамках на флангах Бахмута, і словы прадстаўніка Усходняй групы войскаў Украіны палкоўніка Сяргея Чараватага, што ўкраінскія войскі за мінулыя суткі прасунуліся на 500 метраў на Бахмуцкім напрамку і працягваюць атакаваць расійскія флангі. Міністэрства абароны Расіі прызнала няспынныя ўкраінскія контратакі на расійскія флангі ў раёне Багданаўкі (5 км на паўночны захад ад Бахмута) і Іванаўскага (6 км на захад ад Бахмута). Разам з тым МА РФ заявіла, што расійскія паветрана-дэсантныя войскі прасунуліся ў раёне Бахмута. Кіраўнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын абверг гэтую заяву і раскрытыкаваў Мінабароны за ілжывы паказ адступлення як захоп новых пазіцый.

Каментуючы паводзіны Прыгожына, эксперты таксама адзначаюць, што асобныя прадстаўнікі расійскіх сілавых структур, імаверна, спрабуюць даць уладальніку ПВК Вагнера сігнал, што ён мусіць адмовіцца ад сваіх палітычных амбіцый у Расіі. Гэта пацвердзіў і сам Прыгожын, адказваючы на адпаведнае пытанне журналіста. Прыгожын паведаміў, што «нядаўна» размаўляў з высокапастаўленым чыноўнікам, які абвінаваціў яго ў наўмысных дзеяннях ва ўласных інтарэсах. Прыгожын падкрэсліў, што гэта быў не Уладзімір Пуцін, але ўскосна даў зразумець, што такія настроі шырока распаўсюджаныя ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

У ISW мяркуюць, што сілавікі могуць запалохваць расійскіх чыноўнікаў, звязаных з Прыгожыным. Так, за апошні час Прыгожын страціў сувязь са старшынёй Дзярждумы РФ Вячаславам Валодзіным і пасварыўся з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргеем Кірыенкам, які першапачаткова падтрымліваў яго ініцыятывы. Валодзін, напрыклад, як паведамляецца, перастаў «прасоўваць» планы «Вагнера», каб пазбегнуць канфлікту з міністрам абароны Шайгу. Адзін з расійскіх тэлеграм-каналаў піша, што лёс Прыгожына цалкам у руках Пуціна. Паведамляецца, што Шайгу беспаспяхова спрабуе пераканаць Пуціна ліквідаваць Прыгожына праз тое, што той не змог дабіцца перамог на полі бою. З гэтага эксперты робяць выснову, што «крывавыя спробы Прыгожына захапіць Бахмут», імаверна, сведчаць пра тое, што ён гэта робіць для самазахавання.

Аналітыкі таксама адзначаюць, што спробы сілавікоў ціснуць на Прыгожына не асабліва паспяховыя. Прыгожын заявіў, што гатовы кінуць выклік «бюракратам», і абвінаваціў іх у спробе атрымаць больш улады за кошт ПВК Вагнера. Ён абвінаваціў чыноўнікаў у абыякавасці да гібелі расійскіх салдат на перадавой. Прыгожын таксама паведамляў пра сваё супрацоўніцтва з былым намеснікам міністра абароны Расіі па тыле генерал-палкоўнікам Міхаілам Мезінцавым. І, цалкам магчыма, лічаць у Інстытуце, што Прыгожын спрабуе прасоўваць Мезінцава ў якасці замены Шайгу. Прыгожын, імаверна, ведае, што Пуцін не зусім упэўнены ў здольнасці Шайгу выйграць вайну, і, магчыма, спадзяецца, што вырашальная перамога ў Бахмуце дасць яму магчымасць замяніць Шайгу чыноўнікамі, звязанымі з яго ПВК, адзначаюць у ISW.

У справаздачы таксама гаворыцца, што расійскія ультранацыяналісты разважаюць пра лёс незалежнасці Беларусі ў выпадку цяжкай хваробы або смерці Аляксандра Лукашэнкі. Так, лідар руху «Гражданская солидарность» Георгій Фёдараў заявіў, што Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі істотна зменіцца, калі Лукашэнкі не будзе ва ўладзе. На яго думку, нейкія «знешнія сілы» могуць паспрабаваць захапіць уладу ў краіне, зладзіўшы пратэсты, падобныя да тых, што былі ў 2020 годзе. Фёдараў заявіў, што Расіі давядзецца ўмяшацца, каб стабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, што прывядзе да аслаблення расійскіх узброеных сіл, якія дзейнічаюць ва Украіне.

У ISW нагадваюць, што Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае два сцэнары пераходу ўлады: на выпадак натуральнай і гвалтоўнай смерці Лукашэнкі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • украінскія афіцыйныя асобы паведамілі, што асаблівасці мясцовасці стрымліваюць украінскія наступальныя аперацыі праз раку Днепр у Херсонскай вобласці;

  • расійскія сілы працягвалі наносіць удары па заходнім (правым) беразе ў Херсонскай вобласці і астравах у дэльце Дняпра, баючыся запланаваных украінскіх контрнаступленняў;
  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны ўсход ад Купянска і на рубяжы Сватава — Крамянная;

  • расійскія войскі працягвалі нарошчваць поспехі ў Бахмуце і праводзілі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія ўлады, імаверна, прымусова аб’ядноўваюць епархіі Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) у акупаванай Запарожскай вобласці ў межах больш шырокай кампаніі рэлігійнага пераследу на акупаванай тэрыторыі Украіны;

  • 16 траўня Дзярждума Расіі прыняла папраўкі да закона пра ваеннае становішча, якія дазваляюць прымусовае і кантраляванае перамяшчэнне грамадзян з тэрыторый, на якіх дзейнічае ваеннае становішча;
  • расійскія ўлады працягваюць душыць антываеннае іншадумства ў грамадстве, імкнучыся ўзмацніць рэпрэсіі і падрыхтаваць расіян да зацяжной вайны;
  • Крэмль працягвае праводзіць прыхаваную мабілізацыю, вярбуючы ў рэгіянальныя добраахвотніцкія батальёны і зняволеных расійскіх калоній.