Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  2. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  3. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  4. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  5. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  6. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  7. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  8. Популярный актер, писатель-двоеженец и разведчик. Рассказываем о таинственно исчезнувших беларусах, которых так никогда и не нашли
  9. На свободу после пяти лет колонии вышел политзаключенный Павел Юхневич. Он полностью отбыл срок
  10. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  11. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  12. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  13. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  14. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  15. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  16. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  17. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  18. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
Читать по-русски


Расійскае гандлёвае судна Ursa Major (з лаціны — «Вялікая Мядзведзіца») затанула ў міжнародных водах паміж Іспаніяй і Алжырам, паведамляе РБК са спасылкай на профільныя рэсурсы.

Судно Ursa Major. Фото: Росморречфлот
Судна Ursa Major. Фота: Расмаррачфлот

Двое чальцоў экіпажа зніклі без вестак, астатніх 14 чалавек удалося выратаваць службе ратавання марскіх судоў, іх даставілі ў іспанскі горад Картахена.

Напярэдадні, калі Ursa Major ішло на ўсход да Гібралтарскага праліва, на судне адбыўся выбух у машынным аддзяленні, пасля чаго яно адышло ад курсу і пачало хіліцца, паведамляюць выданні.

Ursa Major адплыло 11 снежня з Санкт-Пецярбурга і скіроўвалася ва Уладзівасток, куды мусіла прыбыць 22 студзеня, вынікае са звестак сэрвісу для адсочвання суднаў Marine Traffic.

Капітан судна заявіў, што на момант аварыі яно перавозіла пустыя кантэйнеры.

Аднак за чатыры дні да затаплення прэс-служба «Абаронлагістыкі» расказала пра адпраўку Ursa Major на Далёкі Усход з «вялікім праектным грузам у рамках рэалізацыі дзяржаўных задач па развіцці партовай інфраструктуры і Паўночнага марскога шляху». На судна пагрузілі партовыя краны вагой 380 т кожны, неабходныя для пашырэння тэрмінала ва Уладзівастоку, і 45-тонныя люкавыя вечкі для новых ледаколаў.

Ursa Major — універсальны сухагруз, знаходзіўся ў эксплуатацыі ў «дачкі» расійскай абароннай кампаніі «Абаронлагістыка». Гэта яе самае вялікае судна, якое дазваляе перавозіць грузы вагой да 1200 т. Даўжыня судна — 142 м, шырыня — 23 м, асадка — 7 м.

«Абаронлагістыка» ўваходзіць у структуру ваенна-будаўнічага комплексу Мінабароны Расіі, займаецца забяспечаннем патрэбаў вайсковага ведамства па транспартаванні, захоўванні і вытворчасці прадукцыі ваеннага і спецыяльнага прызначэння.