Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  3. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  9. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  10. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  17. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  18. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  19. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  20. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Польскія яблыкі завозіць у Беларусь сёлета можна будзе толькі ў ліпені — праз контрсанкцыі Мінска супраць «недружалюбных» краін. «Люстэрка» паглядзела, якія яблыкі прадаюць у беларускіх інтэрнэт-крамах, ці ёсць польскія і за колькі.

Фото: Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

У «Е-дастаўцы» ў наяўнасці тры віды яблыкаў: два з Польшчы, адзін — з Малдовы. Польскія прадстаўленыя гатункамі «Рэд Прынц» і «Рэд Чыф», першы каштуе 2,99 рубля за кілаграм, другі — 4,63 рубля. Дарэчы, цана на яблыкі з Малдовы — 2,99 рубля.

У дастаўцы «Алмі» ёсць яблыкі чатырох гатункаў, тры з іх — з Польшчы. Так, два віды чырвонага колеру з гэтай суседняй краіны прадаюць па 3,99 рубля за кілаграм, а адзін жоўты гатунку «Голдэн» — за 4,99 рубля.

«Гіпа» прадае два гатункі яблыкаў, абодва — з Польшчы: жоўтыя «Голдэн» — за 5,01 рубля і чырвоныя «Рэд Чыф» — за 5,18 рубля за кілаграм.

На вітрыне крамы «Грын» ёсць чатыры віды яблыкаў. Адзначана, што ўсё гэта імпарт, але не паведамляецца, з якіх краін. Цэны — ад 3,29 да 4,49 рубля за кілаграм. Гэта цана з улікам зніжкі, яна дзейнічае на ўвесь асартымент.

У магілёўскай інтэрнэт-краме «Перекресток» прадаюць чатыры гатункі яблыкаў, усе яны з Польшчы. Цэны за кілаграм такія: «Рэд Прынц» — 3,53 рубля, «Мутсу» — 4,21 рубля, «Голдэн» — 4,02 рубля, «Рэд Чыф» — 3,97 рубля.

Нагадаем, контрсанкцыі, якія забараняюць увозіць прадукты харчавання з «недружалюбных» краін, увялі 1 студзеня 2022 года ў адказ на абмежаванні Захаду. Пасля гэтага абмежаванні ўжо тройчы падаўжалі. Першапачаткова пад забаронай былі мяса свежае, астуджанае і замарожанае буйной рагатай жывёлы, свініны і хатняй птушкі, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса ці мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль. Але паступова некаторыя прадукты з яго выключалі. Сярод іх — абрыкосы, вішня, чарэшня, нектарыны, слівы, хурма.

У канцы чэрвеня гэтага года ўрад, трэці раз падаўжаючы харчовыя контрсанкцыі, захаваў забарону на ўвоз з «недружалюбных краін» яблыкаў. Увозіць іх можна будзе толькі ў ліпені. Таксама ўводзіцца забарона на ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слабаалкагольных напояў. Прадуктовае эмбарга падоўжылі да 31 снежня 2023 года ўключна.

Характэрна, што польскія яблыкі раней ужо падпадалі пад харчовыя контрсанкцыі Мінска, аднак неўзабаве гэты тавар выводзілі з-пад абмежаванняў. Часцей за ўсё ў продажы можна знайсці яблыкі менавіта з гэтай суседняй краіны. Часта яны таннейшыя, чым аналагі з іншых дзяржаваў. У сітуацыі, калі нашыя фермеры і іншыя вытворцы яблыкаў, а таксама гандаль не заўсёды могуць забяспечыць унутраны рынак айчыннай прадукцыяй, рытэйлу давядзецца шукаць іншыя варыянты, з якіх краін пастаўляць гэты тавар. Гэта можа адбіцца на рознічных цэнах, бо польскія — адны з самых бюджэтных.

Чытайце таксама