Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  5. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  8. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  9. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  10. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  11. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  12. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  13. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  17. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  18. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
Читать по-русски


Тры гады таму Літва прыняла тысячы беларусаў, што ратаваліся ад рэпрэсій. Цяпер атмасфера для іх стала больш варожай, піша LRT. Пры гэтым беларускае IT прыносіць літоўскаму бюджэту дзясяткі мільёнаў еўра.

Фото: pexels.com
Фота: pexels.com

«Мы падлічылі, што за апошні год дзяржава атрымала каля 90 мільёнаў еўра чыстага даходу толькі ад IT-сектара за кошт перамешчаных [беларускіх] кампаній. За кошт занятасці, за кошт дадатковага спажывання, за кошт падаткаў. Мы можам казаць пра вельмі непасрэдныя эканамічныя выгады», — сказаў намеснік міністра эканомікі Літвы Кароліс Жамайціс.

А вось эканаміст Аляксандарас Ізгародзінас з Універсітэта кіравання і эканомікі лічыць, што Літве варта шукаць IT-спецыялістаў з іншых краін. «Трэба паралельна разглядаць магчымасць „імпарту“ гэтых спецыялістаў з іншых дружалюбных краін і магчымасць павялічваць іх колькасць самім. Беларусь, вядома, не нейкі „чароўны рэцэпт“, які можа вырашыць усе нашыя праблемы з недахопам IT», — адзначыў ён.

«Калі вы можаце служыць інтарэсам Расіі, то вам не месца ў Літве»

Вільнюс лічыць, што Беларусь нясе роўную адказнасць за напад Расіі на Украіну. Таму ў краіне ўведзеныя абмежаванні што да беларускіх грамадзян. Тыя, хто падаецца на візу або від на жыхарства, цяпер запаўняюць спецыяльную анкету для праверкі іх лаяльнасці. Там пытаюць, хто нясе адказнасць за вайну ва Украіне і якой краіне належыць Крым.

Менавіта па падазрэнні ў нелаяльнасці многім беларусам адмаўляюць у заяўках. «Грамадзяне Беларусі па-рознаму адказваюць [у анкеце]. Хтосьці падтрымлівае ваенныя дзеянні ва Украіне, хтосьці лічыць, што Крым належыць Расіі», — расказала намесніца дырэктара Дэпартамента міграцыі Люцыя Войшніс.

Беларусаў пытаюць і пра службу ў войску. Калі яны адказваюць, што служылі, гэта яшчэ адзін трывожны сігнал: «Гэта аснова для вывучэння і ацэнкі ўсёй гэтай інфармацыі і прыняцця адпаведных рашэнняў».

За апошнія паўгода амаль 20 тысяч беларусаў атрымалі літоўскі ВНЖ, але колькасць адмоваў расце. Рэкамендацыі пра адмову ў выдачы віду на жыхарства часта ідуць ад Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, які разглядае кожную заяву індывідуальна.

Дэпутат-кансерватар Лаўрынас Кашчунас настойвае на тым, што гэта нармальна, калі многія з тых, хто раней атрымаў ВНЖ, цяпер лічацца непажаданымі ў краіне. «Калі вы не можаце сваімі дзеяннямі даказаць сваю лаяльнасць Літве і калі вы сапраўды можаце служыць інтарэсам Расіі, то вам не месца ў Літве», — лічыць дэпутат.

Нагадаем, у Сейме Літвы хутка абмяркуюць план прыкрыцця мяжы з Беларуссю і ўзмацненне абмежаванняў для беларусаў.

Раней у Літве прапаноўвалася спыніць прыём заяваў ад грамадзян Беларусі і Расіі на атрыманне грамадзянства, ВНЖ, візаў і ўвесці іншыя санкцыі. Пасля таго як у грамадскае абмеркаванне законапраекта ўключылася Святлана Ціханоўская, частку абмежаванняў для беларусаў удалося выключыць, і дэпутаты ўхвалілі змякчаны варыянт.

Чарговыя дыскусіі па гэтым пытанні пачаліся пасля таго, як Беларусь прыняла наймітаў ПВК Вагнера. У Літве асцерагаюцца, што ў краіну пад выглядам беларусаў і расіян, якія ратуюцца ад пераследу, могуць трапіць вагнераўцы.