Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  2. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  3. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  4. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  5. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  8. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  11. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  12. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  15. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  16. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  17. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  18. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
Читать по-русски


Беларусы сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас спробаў абмяняць валюту на беларускія рублі. Некаторыя банкі адмаўляюцца прымаць банкноты, якія візуальна не выглядаюць пашкоджанымі, то-бок на іх няма нейкіх відавочных дэфектаў. Расказваем, як гэта звязана са змяненнем, якое ўвялі гэтым летам многія банкі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Мінчук Віктар (імя змененае) паспрабаваў абмяняць банкноту ў 100 даляраў на беларускія рублі ў трох абменніках, але яму не ўдалося гэта зрабіць.

«У „БНБ-банку“ сказалі, што мае 100 даляраў у дрэнным стане, хоць банкнота роўная, чыстая, не парваная, але па баках ёсць нейкія ўвагнутасці, — расказаў Віктар. — У другім абменніку банкноту апрацоўвалі нейкімі хімічнымі сродкамі, таксама не прынялі. У трэцім сказалі, што яе раней мылі і раўнялі прасам. Але гэтыя 100 даляраў увесь час у мяне ляжалі, як былі калісьці знятыя ў банкамаце».

Віктар паспрабаваў «закінуць» гэтыя даляры на свой рахунак праз тэрмінал «Альфа-Банка», каб потым зняць у рублях, але і гэта яму не ўдалося зрабіць.

«Калі спрабаваў пакласці грошы на картку, было напісана, што прымаюць усе наміналы, акрамя 100 даляраў. Патэлефанаваў у банк спытаць, што за справы, а там сказалі, што вырашылі не прымаць даляры такім наміналам, прычыны не патлумачылі», — удакладніў Віктар.

У кантакт-цэнтры «Альфа-Банка» журналісту «Люстэрка» як фізасобе пацвердзілі, што банкноты ў 100 даляраў можна ўнесці на рахунак толькі праз касы. Што да абмену валюты на беларускія рублі, то ў банку прытрымліваюцца пераліку прыкмет плацежнасці грашовых знакаў. Нагадаем, з ліпеня гэтага года большасць банкаў пачала прытрымлівацца адзіных правілаў замены банкнот у замежнай валюце. Для гэтага распрацавалі адзіны пералік прыкмет плацежнасці грашовых знакаў, яго ўхваліў Нацбанк.

«Валюта правяраецца ў касах банка заўсёды згодна з гэтым пералікам прыкмет плацежнасці. У самой касе банка можна папрасіць інфармацыю пра тое, з якой прычыны вашая купюра не была прынятая, — растлумачылі ў «Альфа-Банку».

У «БНБ-банку», як і ў «Беларусбанку», таксама паведамілі, што падчас абмену валюты на беларускія рублі выкарыстоўваюць патрабаванні, прапісаныя ў пераліку прыкмет плацежнасці банкнот.

У «Белінвестбанку» крыху падрабязней растлумачылі, чаму так уважліва правяраюць грашовыя знакі.

«Супрацоўнікі аддзялення працуюць па ўнутраных дакументах банка. Калі не прынялі купюру, хутчэй за ўсё, яна патрабуе прыёму на інкаса, гэтая паслуга прыпыненая з 29 ліпеня 2021 года. Неабходна ўдакладняць інфармацыю пра прычыну адмовы непасрэдна ў спецыяліста», — паведамлялі ў «Белінвестбанку».

Пра складанасці, якія ўзнікаюць у беларусаў падчас абмену валюты на рублі, раней паведамляў тэлеканал «Белсат», а таксама myfin.by.

Гаворка ішла пра тых, хто сутыкнуўся з праблемай абмену банкнотаў, якія свецяцца ва ультрафіялеце. Такія дэфекты ўзнікаюць, калі папяровыя грошы доўга захоўваліся ў пакеце, дзе ўтварыўся кандэнсат, альбо былі памытыя разам з адзеннем. Праз вільгаць паперу нярэдка пашкоджваюць цвіль і грыбок, якія таксама свецяцца ва ультрафіялеце. У апошнія некалькі гадоў банкі адмаўляліся прымаць такія купюры, спасылаючыся на санкцыйныя абмежаванні і немагчымасць вывезці іх у краіны-эмітэнты для абмену.

Праблемы, як тлумачылі для myfin.by у «БТА Банку», звычайна ўзнікаюць купюрамі, што свецяцца ва ультрафіялеце. «Калі банкнота пашкоджаная цвіллю, то з часам яна рызыкуе ператварыцца ў пацяруху — прымаць на доўгае захоўванне такія купюры небяспечна. Асабліва ў цяперашняй сітуацыі, калі ў банкаў фізічна няма магчымасці абмяняць пашкоджаныя купюры», — адзначалі ў «БТА Банку».

Чытайце таксама