Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  2. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  5. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  6. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  9. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  10. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  11. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  12. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  15. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  16. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  17. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  18. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  19. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  20. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
Читать по-русски


У судах працягваюцца разборкі вакол паспяховага прыватнага завода «ММПЗ-груп» у Мёрскім раёне, які нацыяналізавалі са згоды Аляксандра Лукашэнкі. Так, на 14 снежня ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласці прызначанае паседжанне з нагоды пазову аўстрыйскай «мамы» гэтага мёрскага прадпрыемства.

Цех «ММПЗ-групп». Фото: facebook.com/MiorySteel
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цэх «ММПЗ-груп». Фота: facebook.com/MiorySteel

Інфармацыя пра запланаванае на 14 снежня паседжанне размешчаная на сайце Вярхоўнага суда. Пазоўнікі — аўстрыйская кампанія ММРZ GmbH, якая ўклалася ў запуск завода ў Мёрах, а таксама «Беларусбанк». Яны падалі скаргу на дзеянні (ці бяздзейнасць) кіраўніка. Адказчык па гэтым пазове — кампанія «ММПЗ-груп», якая пазначаная як даўжнік. Іншых падрабязнасцяў па гэтым пазове на сайце Вярхоўнага суда няма.

Як развівалася гісторыя з нацыяналізацыяй прыватнага завода

У чэрвені 2021 года, незадоўга да візіту на прадпрыемства ў Мёрах Аляксандра Лукашэнкі, сілавікі затрымалі яго кіраўнікоў. Пасля гэтага чыноўнікі ўзяліся «ратаваць» прадпрыемства. У выніку ў 2022 годзе ўсе актывы і даўгі Мёрскага металапракатнага завода перайшлі новай дзяржаўнай фірме, яе заснаваў «Белцветмет». У жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра нацыяналізацыю завода «ў сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі сваіх абавязанняў», тады палітык абурыўся, што «ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута».

У лістападзе мінулага года завод у Мёрах перадалі створанаму дзяржпрадпрыемству «Металапракатная кампанія», якая працуе пад брэндам Tinergy. Яна падпарадкоўваецца «Белцветмету». Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае, што ў дзяржаўных руках завод працуе паспяхова, з «упэўненасцю ў заўтрашнім дні». Аднак паводле рашэння Саўміна прадпрыемства не публікуе фінансавай справаздачнасці.

Што да «Беларусбанка», то ён удзельнічаў у фінансаванні набыцця асноўнага тэхналагічнага абсталявання. У 2015 годзе кампанія брала крэдыт для фінансавання паставак тэхналагічнага абсталявання з Германіі. «Укладзеныя крэдытныя дамовы на агульную суму 106,2 млн еўра за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH», — паведамляла прэс-служба банка. Для гэтага «Беларусбанк» прыцягваў рэсурсы нямецкіх банкаў. На заводзе ўдакладнялі, што крэдыты бралі на 10 гадоў «пад беспрэцэдэнтна нізкую працэнтную стаўку» і без прыцягнення гарантый урада Беларусі.

На аўкцыёне неаднаразова спрабавалі прадаць маёмасць «ММПЗ-груп» на суму амаль 1,5 млн рублёў. Апошні раз — 3 лістапада. Аднак таргі не адбыліся, не знайшлося ахвочых купіць маёмасць, вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак пра банкруцтва.

Тым часам на 27 снежня ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласці прызначанае паседжанне па эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) «ММПЗ-груп».

З чым можа быць звязаны пазоў аўстрыйскай «мамы» мёрскага завода

Аўстрыйская кампанія ММРZ Gmb, як раней паведамлялася, уклала ў запуск завода ў Мёрскім раёне каля 400 млн еўра. Яшчэ адным уладальнікам завода быў Аляксей Кавалёнак (ён жа ўзначальваў раней раду дырэктараў).

Як вынікае з інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда, ММРZ Gmb падала скаргу на дзеянні (або бяздзейнасць) кіраўніка. Відавочна, гаворка пра антыкрызіснана кіраўніка. Нагадаем, 12 ліпеня 2022 года Эканамічны суд Віцебскай вобласці адкрыў конкурсную вытворчасць у дачыненні да «ММПЗ-груп» па заяве «Беларусбанка». Антыкрызісным кіраўніком ў вытворчасці па справе пра банкруцтва прадпрыемства прызначылі бухгалтарскую кампанію «Советник».

— Такое рашэнне было прынятае, каб завод стаў на ногі, раскруціўся. І задача прадпрыемства — выйсці да канца года на перапрацоўку мінімум 8−9 тысяч тон за месяц і на прыбытковую працу. Для гэтага загрузка забяспечаная, абсталяванне ёсць, падрыхтаваныя кадры ёсць. Антыкрызісны кіраўнік далажыў, што са жніўня заробак работнікаў прадпрыемства павысіцца, — заяўляў раней віцэ-прэм'ер Юрый Назараў.

Чытайце таксама