Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  7. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  10. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  11. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  14. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  15. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  16. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  17. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
Читать по-русски


Адсутнасць беларускіх палітвязняў у спісе на абмен паміж Захадам, Расіяй і Беларуссю — гэта «вельмі балючы ўдар па беларусах». Такім меркаваннем з «Медузай» падзяліўся палітычны аналітык і экс-дыпламат Павел Слюнькін.

Павел Слюнькин. Фото со страницы в Facebook
Павел Слюнькін. Фота са старонкі ў Facebook

Слюнькін падкрэсліў, што ў спісы на абмен не ўключылі «ніводнага з тысяч беларускіх палітвязняў».

— Нават з сімвалічнага пункту гледжання было б важна паспрабаваць уключыць у абмен хаця б аднаго грамадзяніна Беларусі, — адзначыў ён. Заходнія краіны ўспрымаюць Расію як больш прыярытэтную краіну, чым Беларусь. І максімум, што могуць рабіць еўрапейскія краіны [у дачыненні да беларускіх палітычных зняволеных], — гэта выказваць салідарнасць. Напэўна, у гэтым цынічным сэнсе беларускія палітвязні былі для Захаду недастаткова «выгадныя», у адрозненне ад Крыгера.

Экс-дыпламат адзначыў, што кейс з немцам Рыка Крыгерам, якога абмянялі, «быў, па сутнасці, правакацыяй з боку беларускіх уладаў».

— Яны самі імітавалі гэты «тэракт». Той факт, што ў абмен не ўключылі ніводнага беларуса, хаця б сімвалічна, кажа пра многае. Тая ж Марыя Калеснікава доўгі час пражыла ў Германіі і вярнулася ў Беларусь у 2020 годзе, каб паўдзельнічаць у дэмакратычным руху. Яна таксама была б годным кандыдатам на абмен — але, мабыць, [Германія] не стала [спрабаваць яе абмяняць], — заявіў Павел Слюнькін.

Нагадаем, 1 жніўня ў Анкары (Турцыя) прайшоў маштабны абмен зняволенымі паміж Расіяй, Беларуссю, ЗША, Германіяй, Польшчай, Славеніяй і Нарвегіяй. У ім удзельнічалі 26 чалавек. Сярод вызваленых — грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, асуджаны на смяротнае пакаранне і памілаваны ў Беларусі.

Сярод іншых Расія ў рамках угоды вызваліла рэпарцёра Wall Street Journal Эвана Гершковіча, журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу, былога марпеха, амерыканца Пола Уілана і журналістку Алсу Курмашову.

Угода каардынавалася шэрагам урадавых ведамстваў ЗША, уключаючы Белы дом, Дзярждэпартамент і ЦРУ. Яе падрабязнасці ўвесь гэты час трымаліся ў сакрэце.

Сам працэс абмену курыравала ўпраўленне разведкі Турцыі.

Чытайце таксама