Жодзінскую мэблевую фабрыку спрабуюць ліквідаваць вось ужо шэсць гадоў, а цяпер адкрылі справу пра банкруцтва. Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай у адзіным Дзяржрэестры звестак пра банкруцтва.
З заявай пра банкруцтва прадпрыемства звярнулася Мінскае абласное ўпраўленне ФСАН, якому яно яшчэ ў 2020 годзе завінавацілася 5,3 тыс. рублёў. Агулам жа Жодзінская мэблевая фабрыка вінная крэдыторам 219,6 тыс. рублёў.
Прадпрыемства сям'і Волчык знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі са снежня 2017 года, вынікае з судовага дакумента. За ёю яшчэ лічацца чатыры гандлёвыя аб’екты, дзе прадаюць мэблю.
Суд распачаў справу пра банкруцтва. Кіраўнічай кампаніі трэба будзе праверыць, ці няма ў справе прыкметаў наўмыснага банкруцтва.
Прадпрыемства было заснаванае ў 2003 годзе, яно займалася вытворчасцю мяккай мэблі і вырабаў з натуральнага каменю.
Чытайце таксама


