Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  3. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  4. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  5. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  6. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  7. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  8. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  13. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  14. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  17. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  18. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
Читать по-русски


/

Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую затрымалі ўвечары 30 кастрычніка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Пра гэта стала вядома тэлеканалу «Белсат» ад уласных крыніц.

Активистка Нина Багинская в 2020 году. Фото: TUT.BY
Актывістка Ніна Багінская ў 2020 годзе. Фота: TUT.BY

Паводле звестак канала, затрыманне адбылося ў той момант, калі Багінская завязвала бел-чырвона-белую стужку на дрэве ля закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску.

Паведамляецца, што ў Маскоўскім РУУС на 77-гадовую Багінскую склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты пратрымалі жанчыну ва ўпраўленні больш за дзве гадзіны і адпусцілі да суда дадому.

Нагадаем, 30 кастрычніка «Белсат» паведамляў, што 19 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Казлова Ніна Багінская ішла з плакатам, на якім было напісана «БНФ». Менавіта ў гэты дзень 36 гадоў таму быў створаны аргкамітэт арганізацыі.

Тады актывістку таксама затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе завялі рукі за спіну і надзелі кайданкі. Яе пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі да суда. Дата паседжання «Белсату» невядомая.

Ніна Багінская з канца 80-х удзельнічае ў вулічных акцыях апазіцыі, а таксама ладзіць іх самастойна, адзначае тэлеканал. Яе часта штрафавалі, сума штрафаў пераваліла за 20 тысяч даляраў. Грошы вылічваюць з пенсіі, але паколькі ўлады палічылі, што гэтага недастаткова, у жанчыны канфіскавалі лецішча з зямельным участкам. Акрамя таго, ёй забаронена да пагашэння доўгу карыстацца паслугамі мабільнай сувязі.