Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  2. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  3. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  4. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  5. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  8. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  9. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  10. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  11. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  12. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  13. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  14. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  18. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
Читать по-русски


Увечары 24 чэрвеня ПВК Вагнера спыніла марш на Маскву. Як паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, гэта адбылося пасля перамоваў палітыка з Яўгенам Прыгожыным, якія доўжыліся цэлы дзень. Пазней стала вядома, што кіраўнік наймітаў адыдзе ў Беларусь, а крымінальная справа ў дачыненні да яго будзе спыненая. Спыталі ў чытачоў, як яны ставяцца да з’яўлення ў нашай краіне завадатара мяцяжу ў Расіі.

Евгений Пригожин, 8 апреля 2023 года, Санкт-Петербург, Россия. Фото: Reuters
Яўген Прыгожын, 8 красавіка 2023 года, Санкт-Пецярбург, Расія. Фота: Reuters

Імёны суразмоўцаў змененыя.

Канцэнтраваныя злосць і страх — вось як можна ахарактарызаваць тое, што напісалі нам з нагоды Прыгожына ў Беларусі чытачы.

Ігар піша, што «не хацеў бы дзяліць зямлю і паветра з такой пачварай». Многія супалі ў меркаванні, што цяпер дакладна «трэба валіць».

«З нагоды Прыгожына — ціхая паніка. Пры найгоршым сцэнары, калі ён застанецца ў Беларусі, то гэта страта надзеі на свабоду на найбліжэйшыя дзесяцігоддзі, нават у выпадку паразы Расіі ў вайне. Лічу, гэта (чарговае) ваеннае злачынства і стварэнне пагрозы нацыянальнай бяспецы з боку Лукашэнкі. Малакантраляваная банда крымінальнікаў у краіне, гатовая на заклік цяпер ужо, мабыць, Лукашэнкі чыніць бязмежжа, — словаў цэнзурных няма», — расказвае Святлана.

«Маё меркаванне — гэта капец. Ён у Беларусі дакладна не патрэбны. Гэта азначае толькі адно: галаварэзу аддалі нашую краіну, а гэта значыць, што цяпер атакі на Украіну цалкам сабе могуць быць і з нашага боку. І ўжо ім супрацьстаяць будзе немагчыма, занадта добра гэтая банда ўзброеная. Чаму я так думаю? Таму што іншых варыянтаў тут проста няма, бо гэты чалавек хоча ўлады», — напісаў Андрэй.

Таксама чытачы ўпэўненыя, што ПВК Вагнера пасля прыезду Прыгожына ў Беларусь стане асабістым войскам Лукашэнкі.

«Вядома, стаўлюся негатыўна. Калі яшчэ разам з Прыгожыным сюды прыйдуць і ягоныя найміты, то фактычна яны стануць асабістым войскам Лукашэнкі і ягонай сям'і. Мне балюча і сорамна, што Лукашэнка, які страціў суб’ектнасць, запрашае такога адыёзнага персанажа, які, хутчэй за ўсё, будзе вербаваць грамадзян Беларусі для сваіх гнюсных аперацый», — напісаў нам Ягор.

«Калі ПВК Вагнера сапраўды асталюецца ў Беларусі, Лукашэнка гарантуе сабе абарону і ад любога ўнутранага бунту, і ад знешніх уварванняў. Адзіны і вельмі мімалётны шанец у нашых дэмакратычных сіл адбіць Беларусь у Лукашэнкі — ён вось проста цяпер, пакуль рускія зэкі не пачалі віць сваё гняздо, потым зрабіць гэта будзе амаль немагчыма», — туруе яму Алег.

Адзначым, што з паведамлення прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова наўпрост не вынікае, што Яўген Прыгожын прыедзе ў нашую краіну разам са сваімі наймітамі.

Частка карыстальнікаў адзначыла, што ў беларускім заканадаўстве за найміцтва прадугледжаная сур’ёзная адказнасць, але «Прыгожыну, вядома, гэта ўсё пройдзе дарма».

«У першую чаргу Прыгожын — гэта забойца і кіраўнік сваіх наймітаў. Цікава, як беларускае заканадаўства будзе глядзець на яго, улічваючы, што найміцтва ў нас забароненае. Браць ваеннага мяцежніка і злачынца такога маштабу ў Мінск — вядома, гэта трэш. Я думаю, такія людзі павінныя сядзець у турме, а не ў Беларусі», — лічыць Аліна.

Некаторыя чытачы лічаць, што Прыгожын так ці інакш уцягне Беларусь у вайну ва Украіне.

«Гэта фіяска. Натуральна, ён і яго злачынная армія прыедуць сюды не кветачкі людзям раздаваць. Хутчэй за ўсё, яго баевікі, якія пабылі пад кулямі абаронцаў Украіны, будуць займацца навучаннем нашых прыхвасняў рэжыму. Яшчэ адзін вялікі мінус — беларусаў уцягнуць у гэтую вайну. Не ўсіх… Але, хутчэй за ўсё, пачнецца вялікая кампанія па вярбоўцы беларусаў у шэрагі ПВК. І, на жаль, ахвочыя знойдуцца. Гэта яшчэ адна велізарная трагедыя для будучыні нашай краіны, бо Святлане Ціханоўскай і іншым прадстаўнікам дэмакратычнай Беларусі стане значна цяжэй прадстаўляць і абараняць беларускі народ на заходніх пляцоўках», — упэўнены Уладзімір.

Чытайце таксама