Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  2. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  3. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  4. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  5. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  10. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  11. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  12. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  13. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  14. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  15. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Выпускныя вечары «адназначна» нельга ладзіць у рэстаранах, кавярнях, забаўляльных цэнтрах і іншых падобных аб’ектах — гэтая пазіцыя акрэсленая ў загадзе Міністэрства адукацыі, паведаміла БЕЛТА кансультантка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі ведамства Таццяна Асмалоўская. Раней правесці выпускныя «без лімузінаў і рэстаранаў» запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, але з першапачатковага каментара намесніка міністра адукацыі вынікала, што школа і бацькоўскі камітэт могуць арганізаваць свята і ва ўстанове пасля ўзгаднення з уладамі.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Сёлета выпускнікамі 11-х класаў у Беларусі стануць больш чым 55 тысяч маладых людзей, 9-я класы заканчвае больш за 108 тысяч. «Апошнія званкі» для іх пройдуць 25 траўня, а выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў адбудуцца 14 чэрвеня.

Таццяна Асмалоўская паведаміла, што арганізацыя гэтых мерапрыемстваў рэгламентаваная Міністэрствам адукацыі і праводзіць іх варта ў памяшканнях установаў адукацыі — як правіла, у школах.

— У выключных выпадках урачыстасці могуць праводзіцца ва ўстановах культуры або ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Можна арганізаваць свята і на адкрытай пляцоўцы, але гэта ўсё роўна мусіць быць пляцоўка ўстановы адукацыі, — расказала кансультантка.

Паводле яе, у Мінадукацыі рэгулярна атрымліваюць пытанні ад бацькоў і выпускнікоў наконт таго, ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах, кавярнях, забаўляльных цэнтрах і іншых аб’ектах, аднак адказ ведамства — «адназначна не».

— Гэтая пазіцыя акрэсленая ў загадзе Міністэрства адукацыі. Любая лакацыя правядзення ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на кантролі і органаў упраўлення адукацыі, і органаў унутраных справаў, — дадала Асмалоўская.

Яна адзначыла, што ўлады ўжо распланавалі правядзенне як «апошняга званка», так і выпускных вечароў:

— Адпрацаваныя маршруты сустрэчы світанку, масавыя гулянні ў горадзе. На ўсіх этапах у мэтах стварэння ўмоваў бяспекі будуць забяспечаныя дзяжурствы педагагічных і іншых работнікаў установаў адукацыі. Урачыстасці будуць праходзіць таксама ва ўзаемадзеянні з бацькоўскімі калектывамі. Цяпер шырока абмяркоўваецца тэма зместу мерапрыемстваў, сцэнарныя распрацоўкі. Натуральна, мы трымаем на кантролі і гэтыя моманты.

Сярод формаў правядзення выпускных вечароў Таццяна Асмалоўская прапанавала «школьныя капуснікі, традыцыйныя конкурсы талентаў, прэзентацыі кінафільмаў і кінастужак са школьных гадоў».

— Таксама цікавыя складнікі мерапрыемстваў — памятныя дзеянні ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для выпускнікоў наступных гадоў. Гэта дазволіць падкрэсліць сувязь выпускнікоў са школай, з пакаленнямі іншых выпускнікоў. Вядома, у кожнай установе ёсць свае традыцыі, свае фішачкі, гэта таксама мае месца, — сказала кансультантка.

Нагадаем, 30 красавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў больш сціпла адзначаць выпускныя вечары. Ён адзначыў, што да святкавання ў рэстаранах з паездкамі на лімузінах ён ставіцца «вельмі негатыўна»: «Гэта мусіць быць свята, куды ідуць дзяўчына, хлопец, за рукі ўзяўшыся, — калектывам. Паскачуць, світанак сустрэнуць».

Ён заявіў, што «нельга дапускаць расслаення», а ўлады робяць усё для таго, «каб стварыць для навучання ў школе роўныя магчымасці».

Заяву палітыка пракаментаваў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, аднак з ягоных словаў вынікала, што пытанні правядзення выпускных вечароў у рэстаранах і кавярнях — гэта справа кіраўніцтва школы і бацькоўскага камітэта, але толькі пасля ўзгаднення з уладамі.

— Важна адзначыць, што Міністэрствам адукацыі пытанні правядзення выпускных вечароў у рэстаранах, кавярнях, іншых аб’ектах не рэгламентуюцца, — заявіў Кадлубай.

Паводле яго, час, працягласць і месца правядзення выпускнога вечара вызначаюцца «рашэннем, якое прымаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па падпарадкаванасці».

Пры гэтым ён адзначыў, што мясцовыя ўлады і чыноўнікі «нясуць персанальную адказнасць за належную арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў», у тым ліку за ідэалагічную скіраванасць.

Чытайце таксама