Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  2. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  7. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  10. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  15. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  16. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  17. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  19. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  20. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Праваабаронцам стала вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення, піша ПЦ «Вясна».

Фото: unsplash.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Unsplash.com

«Імаверна, гэта звязана з тым, што частка палітвязняў выйшла на волю па памілаванні — ім давялося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей прапанавалі выйсці на волю іншым палітвязням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення праходзіла вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы», — паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, уключаючы асуджанага да 10 гадоў калоніі і хворага на анкалогію Рыгора Кастусёва.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйнае маўчанне дзеля бяспекі зняволеных, таму пакуль не публікуюць імёнаў астатніх вызваленых.

Нагадаем, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных «праціўнікаў беларускіх уладаў» найбліжэйшым часам можа выйсці на волю.

— Мы мусім дзейнічаць па-людску. Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжка хворыя, як пішуць, нашыя, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не так аддаленых, якія ламалі, разбурылі краіну ў 2020 годзе. Але гэта сапраўды цяжкахворыя. У асноўным з ракавымі захворваннямі, — заявіў Лукашэнка.

На наступны дзень, 3 ліпеня, улады вызвалілі некалькіх палітвязняў.