Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  2. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  3. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  4. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  5. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  6. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  7. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  8. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  9. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  10. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  11. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  12. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  13. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  14. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  15. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  16. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  17. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  18. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
Читать по-русски


/

Жыхароў аграгарадка ў Слуцкім раёне тэрарызуюць вароны. Птушкі аблюбавалі дрэвы ў мясцовым цэнтральным парку і перашкаджаюць сваім крыкам усім, хто жыве ў ваколіцы. Некалькі гадоў таму ўлады спрабавалі вырашыць праблему даволі радыкальна — зрэзалі верхавіны дрэваў разам з гнёздамі. Але птушкі дачакаліся, пакуль тыя падрастуць, і вярнуліся ў звыклыя месцы. Мясцовыя не ведаюць, што рабіць, каб пазбавіцца раздражняльнага шуму і пры гэтым не шкодзіць прыродзе.

Серая ворона. Фото: pixabay.com
Шэрая варона. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

З рэдакцыяй «Люстэрка» звязаўся Алег (імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі), яго сваякі жывуць у Танежыцах — невялікім аграгарадку за 25 км ад Слуцка. Мужчына часта ездзіць у госці да блізкіх і расказвае, што паездкі амаль на прыроду, здавалася б, павінныя прыносіць задавальненне, але ўсё наадварот.

— Гэта проста невыносна! Ты моцна спіш, але ў 5 раніцы, калі святлее, пачынаецца крык. І так да позняга вечара, пакуль не пачынае цямнець. Нават з зачыненымі вокнамі проста невыносна, — скардзіцца ён на птушак. — У ліпені, калі пачалі каласіцца палі, гэтыя вароны злінялі і жылі там два месяцы. А ў верасні з прыплодам вярнуліся ў гнёзды. Любы чалавек прыязджае ў вёску, каб раніцай атрымаць асалоду ад спеваў птушак, але калі ты, а палове пятай прачынаешся ад варонінага крыку, гэта ненармальна. І ўвесь дзень няма цішыні, я не перабольшваю! Нават з зачыненымі вокнамі днём не адпачнеш.

Паводле яго, птушкі аблюбавалі парк за вясковым Домам культуры. Побач — некалькі невялікіх вуліц з дамамі, школа і дзіцячы садок.

— Сваячка скардзілася, што навучальны год пачаўся, а ў школе вокны не адчыніць, бо стаіць шалёны галас. У садку дзеці таксама пакутуюць. Машыну ля брамы не пакінеш, бо адразу будзе загаджанае. Я ўжо не кажу, што па гэтым парку людзі баяцца хадзіць, каб варона не напала.

Алег расказвае, што праблема для жыхароў Танежыц не новая. Некалькі гадоў таму людзі звярталіся ў сельсавет, там разабраліся — у перыяд, калі не было гнездавання, зрэзалі верхавіны дрэваў разам са старымі гнёздамі. Вароны паляцелі і нейкі час у парку не сяліліся — мясцовыя ўздыхнулі з палёгкай.

Цяпер жа птушкі вярнуліся і зноў тэрарызуюць пасёлак, а мясцовыя ўлады на новыя звароты рэагаваць не спяшаюцца.

Ці можна «выселіць» птушак з парку, не чапаючы дрэваў?

— Калоніямі звычайна селяцца не шэрыя вароны, а гракі, — пракаментавала «Люстэрку» сітуацыю дырэктарка арганізацыі «Экадом» Карына Салавей. — Актыўныя птушкі цягам года. Хіба што ўвесну менавіта шэрыя вароны могуць праяўляць больш агрэсіўныя паводзіны з другой паловы траўня да сярэдзіны чэрвеня. Могуць нават атакаваць людзей, калі тыя праходзяць побач з падлеткамі — так адбываецца, таму што асабліва адказныя маці перажываюць за сваіх птушанят. Цягам аднаго-двух тыдняў гэта звычайна праходзіць.

Грач. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Грак. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Чаму яны масава селяцца так блізка да чалавека? Сямейства воранавыя — у нашыя дні тыповы гарадскі від птушак. Яны адаптаваліся да жыцця ў горадзе, і калі крумкачы (асобны від птушак) яшчэ абіраюць больш закінутыя месцы для гнездавання, дзе менш людзей, то гракі, шэрыя вароны, сарокі камфортна сябе адчуваюць побач з людзьмі.

Спецыялістка прызнае: спосабаў барацьбы з шумнымі птушкамі, якія раз і назаўжды могуць вырашыць праблему, няма. Ну хіба што падысці па-варварску — і спілаваць дрэвы.

На нейкі час можа дапамагчы выдаленне (або разбурэнне) гнязда.

— Можна не зразаць кроны дрэваў, а проста прыбіраць з іх гнёзды (звычайна гэтым займаюцца камунальныя службы) у дазволеныя законам тэрміны. У Беларусі гэта з 15 жніўня да 15 лютага. Звяртаю ўвагу, што рабіць гэта па-за гэтымі датамі — парушэнне закона, якое цягне за сабой адказнасць, таму што ў гнёздах могуць знаходзіцца птушаняты. І, на жаль, былі выпадкі, калі гнёзды скідвалі разам з жывымі маленькімі птушкамі, — тлумачыць экаактывістка. — Яшчэ некаторыя ставяць гукавыя адпуджвальнікі. Але гэта ўсё часовыя меры, якія дапамогуць хутчэй за ўсё на пэўны час. На жаль, гэта праблема, дзе няма простых рашэнняў.

Паводле арт. 16.23 КоАП РБ, разбурэнне птушыных гнёздаў у перыяд з 16 лютага да 16 жніўня пагражае штрафам да 30 базавых велічынь (станам на 3 кастрычніка 2024 года — 1200 рублёў).

Што тады застаецца жыхарам, якіх стамляе птушыны крык і пастаянны шум?

— Можна ўсталёўваць гукаізаляцыйныя вокны, зранку карыстацца берушамі. Наўрад ці жыццё ў горадзе без дрэваў і птушак стане значна лепшым, таму варта знаходзіць кампрамісы з дзікай прыродай. Гэта мы прыйшлі на тэрыторыю птушак, а не наадварот, — заўважае Карына Салавей.

Чытайце таксама