Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  4. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  9. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  10. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  11. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  12. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  13. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  14. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  15. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


/

МУС Літвы папрасіла Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) краіны растлумачыць прычыны адмовы ў відзе на жыхарства былому байцу палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку, якога днямі затрымалі ў В’етнаме і экстрадыявалі ў Беларусь. У ДДБ на гэта адказалі, што рашэнне было абгрунтаваным, піша LRT.

Экс-боец полка Калиновского Василий Веремейчик, которого задержали во Въетнаме и экстрадировали в Беларусь. Минск, 20 октября 2024 года. Скриншот: видео ОНТ
Экс-баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, якога затрымалі ў В’етнаме і экстрадыявалі ў Беларусь. Мінск, 20 лістапада 2024 года. Скрыншот: відэа АНТ

Міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што ДДБ мусіць растлумачыць прычыны рашэння пра прызнанне Васіля Верамейчыка пагрозай бяспецы.

— Было больш інфармацыі (пра пагрозу нацбяспецы) ці не было — гэта ў іх (ДДБ) кампетэнцыі. Яны маглі б удакладніць і прадставіць свае аргументы, а таксама інфармацыю, якую могуць агучыць публічна, — сказала міністр.

Прадстаўнікі ДДБ заявілі, што рашэнне наконт беларуса было абгрунтаваным.

— Нельга выключаць, што спробы звонку эскаляваць гэтую гісторыю могуць быць чарговай інфармацыйнай аперацыяй, скіраванай супраць Літвы, — таксама заявілі ў ведамстве.

Нагадаем, пра выдачу Васіля Верамейчыка ў Беларусь з В’етнама стала вядома 20 лістапада з эфіру прапагандысцкага тэлеканала АНТ. Паведамлялася, што экстрадыцыя адбылася пасля запыту беларускага КДБ.

Васілю Верамейчыку 34 гады, ён выпускнік Вайсковай акадэміі Беларусі, спецыялізацыя — ваенная псіхалогія і ідэалагічная праца ў войску. Служыў ва Узброеных сілах Беларусі, быў лейтэнантам запасу.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў Верамейчыка вайсковага звання. Пасля завяршэння службы ў палку Каліноўскага мужчына пераехаў з Украіны ў Літву. Але там яму адмовілі ў відзе на жыхарства.

У траўні 2024 года Васіль Верамейчык быў абраны сябрам Каардынацыйнай рады 3-га склікання ад выбарчага спісу «Блок Пракоп’ева — Ягорава». Апошнім часам мужчына працаваў у сферы IT.