Мінчанка заявіла ў міліцыю пра знікненне 1300 рублёў са свайго рахунку ў адным з банкаў, але пазней высветлілася, што яна іх зняла больш за год таму, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
«Падчас праверкі, згодна з пададзенымі банкам звесткамі, грашовыя сродкі атрыманыя самой заяўніцай яшчэ вясной мінулага года. Аднак жанчына ў атрыманні грашовых сродкаў не прызнавалася, факт прыналежнасці ёй подпісу ў дакуменце, што пацвярджаў атрыманне грошай, адмаўляла», — расказалі судовыя эксперты.
Ці яе подпіс на дакуменце, праверылі падчас почырказнаўчай экспертызы. Эксперты ўзялі ў банку копію расходнага касавага ордара, які пацвярджаў факт атрымання грошай, і скіравалі на аналіз.
«Параўнаўшы подпіс з прадстаўленымі свабоднымі ўзорамі почырку, судовы эксперт выявіў супадзенне агульных і прыватных прыкмет і прыйшоў да высновы, што подпіс, выява якога размешчаная ў графе „пазначаную ў ордары суму атрымаў“ у прадстаўленай копіі расходнага касавага ордара, выкананы самой заяўніцай», — дадалі судовыя эксперты.
На аснове выніку экспертызы жанчыне адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце неправамернага зняцця грашовых сродкаў з разліковага рахунку.